Патрык Сібамана (; нар. , Кігалі, Руанда) — руандыйскі футбаліст, паўабаронца мазамбікскага клуба «Ферувіярыу» з Бейры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Руанды.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе «Ісонга», а ў 2013 годзе перайшоў у АПР, з якім стаў трохразовым чэмпіёнам Руанды і двухразовым уладальнікам Кубка Руанды.

У жніўні 2017 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з СалігорскаФутбол. Патрик Сибомана заключил трехлетний контракт с солигорским "Шахтером" . Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 13 жніўня 2017 года ў хатнім матчы з «Мінскам» (3:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Неўзабаве, аднак, атрымаў траўму, вярнуўся ў строй толькі ў самым канцы сезона 2017. У сезоне 2018 гуляў пераважна за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У снежні 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»"Шахтер" расстался с Лаптевым, Шимуновичем, Янушкевичем и еще четырьмя футболистами.

У лютым 2019 года вярнуўся ў Руанду, папоўніўшы склад клуба «Мукура»Селекционные ошибки и редкие попадания «Шахтера» последних сезонов. Где они сейчас?. Улетку таго ж года далучыўся да танзанійскага клуба «Янг Афрыканс». У верасні 2020 года перайшоў у «Паліс», дзе гуляў да канца сезона 2021/22. У лютым 2023 года стаў іграком мазамбікскага «Ферувіярыу».

Міжнародная кар’ера У 2012—2015 гадах выступаў за нацыянальную зборную Руанды. У 2019 годзе зноў быў выкліканы ў нацыянальную каманду.

Дасягненні Чэмпіён Руанды (3): 2013/14, 2014/15, 2015/16 Срэбраны прызёр чэмпіянату Руанды: 2016/17 Бронзавы прызёр чэмпіянату Руанды (2): 2012/13, 2018/19 Уладальнік Кубка Руанды (2): 2014, 2017 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2017

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Руанды Катэгорыя:Ігракі зборнай Руанды па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК АПР Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Мукура Катэгорыя:Ігракі ФК Янг Афрыканс Катэгорыя:Ігракі ФК Паліс Кігалі Катэгорыя:Ігракі ФК Ферувіярыу Бейра