Іван Канавалаў (нар. , ) — расійскі футбаліст, брамнік калінінградскай «Балтыкі».

Клубная кар’ера Выхаванец акадэміі маскоўскага «Спартака» імя Фёдара Чаранкова. У 2012—2014 гадах выступаў за моладзевыя склады «Спартака» і пермскага «Амкара». У 2014 годзе перайшоў у севастопальскі СКЧФ, які выступаў у расійскай ПФЛ, аднак пазней СКЧФ разам з іншымі крымскімі клубамі быў выключаны з расійскіх турніраў, а вынікі матчаў ануляваны. Другую палову сезону 2014/15 правёў у складзе клуба «Астрахань», дзе быў асноўным брамнікам.

У ліпені 2015 года перайшоў у клуб «Раднічкі» з Ніша, які выступаў у сербскай Суперлізе, стаў другім брамнікам каманды. У студзені 2017 года перайшоў у іншы сербскі клуб — «Бачку», дзе стаў часцей з’яўляцца на полі.

У верасні 2017 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ». Неўзабаве стаў з’яўляцца ў стартавым складзе жодзінскай каманды.

У чэрвені 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Канавалава ў казанскі «Рубін». У сезоне 2018/19 быў адным з асноўных брамнікаў каманды, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду екацярынбургскаму «Уралу», дзе быў рэзервовым брамнікам, выступаў за гэты клуб да канца сезона 2020/21.

У студзені 2022 года перайшоў у шатландскі клуб «Лівінгстан», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады. Быў рэзервовым брамнікам, у Прэм’ершыпе правёў 7 матчаў. У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Табола». У студзені 2024 года вярнуўся ў Расію, далучыўшыся да калінінградскай «Балтыкі».

Дасягненні Уладальнік Кубка Казахстана: 2023

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Амкар Перм Катэгорыя:Ігракі ФК СКЧФ Севастопаль Катэгорыя:Ігракі ФК Астрахань Катэгорыя:Ігракі ФК Раднічкі Ніш Катэгорыя:Ігракі ФК Бачка Бачка-Паланка Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Урал Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Урал-2 Екацярынбург Катэгорыя:Ігракі ФК Лівінгстан Катэгорыя:Ігракі ФК Табол Кастанай Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград