Аляксандр Аляксандравіч Каваленя (нар. , ) — беларускі гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021, член-карэспандэнт з 2014), доктар гістарычных навук (2000), прафесар (2004). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2014).

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Капылі. Пасля заканчэння дзевяці класаў у 1962 годзе паступіў у Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 23. Адначасова наведваў заняткі ў школе рабочай моладзі. У 1964 годзе атрымаў дыплом з адзнакай аб заканчэнні вучылішча і атэстат аб сярэдняй адукацыі. У 1970 годзе паступіў на гісторыка-геаграфічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У 1979 годзе паступіў у аспірантуру, якую скончыў праз тры гады з паспяховай абаронай кандыдацкай дысертацыі.

Са снежня 1982 года пачаў працаваць асістэнтам кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, затым старшым выкладчыкам, а ў маі 1987 года выбраны дацэнтам кафедры. З 1983 па 1991 год з’яўляўся членам Рэспубліканскага каардынацыйнага савета па распрацоўцы праблем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1995 годзе А. Каваленю залічваюць у дактарантуру, аднак у 1996 годзе яго адклікаюць з вучобы і выбіраюць загадчыкам кафедры айчыннай і сусветнай гісторыі.

З 2004 года — в.а. дырэктара, у 2005—2010 гадах — дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі. З 2009 па 2026 — акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі. Пасля — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці: гісторыя Другой сусветнай вайны, партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупаванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944), маладзёжнага руху ХХ ст.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага Беларускай праваслаўнай царквы (2018).

Погляды У жніўні 2019 года заявіў, што «Тадэвуш Касцюшка не вёў барацьбу за інтарэсы беларускага народа, а адстойваў інтарэсы Польшчы і ЗША» і «калі б Сувораў не разбіў Касцюшку, не было б ніякай Беларусі». У 2020 г. спрычыніўся разам з выконваючым абавязкі дырэктара В. Лакізам да масавых звальненняў гісторыкаў з Інстытута Гісторыі НАН Беларусі.

Выбраная бібліяграфія Прагерманскія саюзы моладзі на Беларусі. 1941—1944. Вытокі. Структура. Дзейнасць. — Мінск, 1999. Беларусь. 1939—1945: война и политика. — Мн., 2001.

Літаратура Аляксандр Аляксандравіч Каваленя / уклад.: В. В. Даніловіч. — Мн.: Беларуская навука, 2016. — 150с., (9л) іл. — (Біяграфія вучоных Беларусі). Каваленя Александр Аляксандровіч // Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: (да 75-годдзя з дня заснавання) / Нац.акад.навук Беларусі; рэдсавет: А. А. Каваленя (старш.). — Мн.: Беларуская навука, 2011. — С. 84-90.

Спасылкі Аляксандр Аляксандравіч Каваленя ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Дактары гістарычных навук