Драй — рака ў Беларусі, у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Кужэц (басейн Віліі).

Даўжыня ракі 12 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 15 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 9,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Ласавічы, упадае ў Кужэц на паўднёвы захад ад аграгарадка Залессе. На працягу 5,3 км каналізаваная (ад вёскі Каты да вусця). Каля вёскі Каты створана сажалка (плошча 0,14 км²). Вадазбор у межах Ашмянскага ўзвышша.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Смаргонскага раёна Катэгорыя:Басейн Віліі