Алазе́йскае пласкагор’е () — пласкагор’е ў Расіі, у паўночна-ўсходняй частцы Сібіры, у Рэспубліцы Саха (Якуція).

Пласкагор’е знаходзіцца ў міжрэччы рэк Калыма, Індыгірка, Алазея і Ажогіна. Даўжыня каля 300 км. Вышыні да 954 м. Складзена пераважна з гнейсаў, вулканагенна-асадкавых і туфагенных адкладаў, перарваных гранітамі. Рэльефу характэрны ізаляваныя масівы і хрыбты з плоскімі вяршынямі. На схілах да вышыні 450 м забалочаныя лістоўнічныя рэдкалессі, да вышыні 600 м зараснікі кедравага сланіку, вышэй — горная тундра.

На пласкагор’і бярэ пачатак рака Алазея.

Літаратура — С. 226. Новая Российская энциклопедия. Том 2: А — Баяр / Редколл. А.Д. Некипелов и др. — М.: Энциклопедия: ИНФРА-М, 2005. — 960 с.: ил.; 84x108 1/16. ISBN 5-94802-009-6 География России: Энциклопедический словарь / Гл. ред. А. П. Горкин. — М.: Научное издательство «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 800 с.: ил., карты. ISBN 5-85270-276-5

Катэгорыя:Геаграфія Якуціі Катэгорыя:Пласкагор’і Расіі