Ло́ша — рака ў Ашмянскім і Астравецкім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Ашмянка (басейн Віліі).

Назва Назва ракі Лоша балцка-літоўскага паходжання. Рэчкі з такімі назвамі і на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі (у басейнах Сажа, Прыпяці, Дзясны, Бярэзіны)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 194..

Як і назвы літоўскіх рэк тыпу Laš-upis, рачная назва Лоша могжа быць звязаная або з літоўскім lašas «кропля», lašėti «капаць», lašmuo «месца ў возеры, дзе ўцякае ці выцякае рэчка», або з літоўскім lašis «ласось», lašėti «блішчэць». Дакладна з першым значэннем звязаная назва літоўскай ракі LašmuoA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 182..

Пры гэтым сама балцкая назва ласося вытворная ад значэння «капаць», бо матываваная блішчэннем, стракатасцю — «заплямленасцю» лускі, што мае на сабе чырванавата-карычневыя плямыВ. Н. Топоров. Прусский язык. L. Москва, 1990. С. 109..

Назва Лоша магла значыць як «Ціхаплынная (рака)», так і «Ласасіная (рака)» або нават «Блішчастая (рака)».

Гідраграфія Даўжыня 55 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Гродзенскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 455 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Ваўкоўшчына Ашмянскага раёна, у вярхоўі цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, далей праз невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на паўднёвы захад ад вёскі Зарэчча Астравецкага раёна. Прытокі — Кавалёўка, Камар, ручай Упель (злева). Даліна да вёскі Лоша невыразная, ніжэй трапецападобная; яе шырыня 200—300 м, паміж аграгарадком Палушы і горадам Астравец — да 1 км. Пойма двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя. У горадзе Астравец сажалка (плошча 0,16 км²), на ўсход ад яго ў маляўнічай мясціне — Янаўскае вадасховішча.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Ашмянкі Катэгорыя:Рэкі Ашмянскага раёна Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна