То́мас Ві́нтэрберг (, , , Данія) — дацкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар, суаўтар (разам з Ларсам фон Трыерам) маніфеста «Догма 95». Стваральнік першага фільма, знятага паводле правіл «Догмы», — кінастужкі «Святкаванне» (1998).

Біяграфія Томас Вінтэрберг нарадзіўся 19 мая 1969 года ў Капенгагене. У дзевятнаццаць год Вінтэрберг паступіў у Дацкую нацыянальную кінашколу, якую паспяхова скончыў у 1993 годзе. Яго дыпломны праект — кароткаметражны фільм «Апошні раўнд» атрымаў узнагароду прадзюсараў і прыз журы на міжнародным студэнцкім кінафестывалі ў Мюнхене, а таксама прыз на фестывалі ў Тэль-Авіве.

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Постаці Даніі Катэгорыя:Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі