Сера-да-Капівара — нацыянальны парк у штаце Піяўі на паўночным захадзе Бразіліі, аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКАhttps://escholarship.org/uc/item/16b81926.

Як паказваюць даследаванні археолагаў, у старажытныя часы Сера-да-Капівара была густа заселена, тут была найбуйнейшая ў старажытнай Амерыцы канцэнтрацыя дагістарычных сялянскіх гаспадарак.

У нацыянальным парку знаходзіцца мноства помнікаў дагістарычнага наскальнага жывапісу. Узрост малюнкаў складае болей за 25 тысяч гадоў. Знаходка гэтых малюнкаў абвяргае гіпотэзу позняга засялення кантынента Паўднёвай Амерыкі і прымушае гісторыкаў і антраполагаў па-іншаму глядзець на найстаражытнейшы этап гісторыі краіны. Наскальны жывапіс — аргумент на карысць таго, што на гэтых тэрыторыях былі і іншыя, ранейшыя хвалі міграцыі.

Экалагічны калідор Канфусьёнс-Капівара звязвае нацыянальныя паркі Сера-дас-Канфусьёнс і Сера-да-Капівара.

Літаратура Тысяча чудес света. — СПб.: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Катэгорыя:Бразілія Катэгорыя:Сусветная спадчына