Аляксандр Сцяпанавіч Рагачу́к (нар. , Шыповічы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта (2014Навіна пра прызначэнне–2023). Палкоўнік запасу.
Біяграфія Нарадзіўся 1 лютага 1965 года ў вёсцы Шыповічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і педагогаў.
У 1985 годзе скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча і быў накіраваны для праходжання службы ў Афганістан. Па 1998 год служыў на афіцэрскіх пасадах ва Узброеных Сілах Расійскай Федэрацыі. У 1998—2000 гадах выкладаў у Самарскім аэракасмічным універсітэце.
У 2000 годзе вярнуўся на радзіму, працаваў у Кобрынскім райвыканкаме начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай працы, намеснікам старшыні выканкама.
У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і быў прызначаны на пасаду начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама. На гэтай пасадзе ён стаў вядомым тым, што ўвёў па серадах абавязковы беларускамоўны дзень у арганізацыіПрыхільнік беларускай мовы стаў мэрам Брэста ФОТА.
У 2010 годзе заняў пасаду главы адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Брэста. У інтэрв’ю пасля прызначэння заявіў, што: «мы з часам, канешне, але ўсё роўна пяройдзем на беларускую мову», хоць большасць грамадзянаў цяпер карыстаецца «расійскай мовай».
У 2012 годзе скончыў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве прамысловасці».
14 кастрычніка 2014 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Аляксандра Рагачука старшынёй Брэсцкага гарвыканкама. 15 кастрычніка 2014 года прызначэнне было падтрымана дэпутатамі гарсавета.
У час «Марша недармаедаў» 2017 года, накіраванага супраць прэзідэнцкага Дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» і эканамічнай палітыкі ўлад, Аляксандр Рагачук нечакана запрасіў на гутарку ў актавую залу гарвыканкама пратэстоўцаў, якія сабраліся каля будынка. На перамовах пратэстоўцы выказалі яму патрабаванне адмяніць дэкрэт, на што Рагачук паабяцаў перадаць гэтае патрабаванне «вышэйшым уладам»Старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму паабяцаў шмат новых працоўных месцаў у будаўніцтве.
27 сакавіка 2023 года была дадзена згода на прызначэнне мэрам Брэста Сяргея Лабадзінскага. Аляксандр Рагачук з 28 сакавіка 2023 года пайшоў у адстаўку з дзяржаўнай службы.
У маі 2023 года абраны старшынёй Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаўВечерний Брест. Рогачук Александр Степанович.
20 жніўня 2024 года на пасяджэнні прэзідыума Савета Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў члены прэзідыума Савета прагаласавалі за вызваленне ад пасады старшыні Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Рагачука па пагадненні бакоў у сувязі з яго заявайАлександр Рогачук уходит с должности председателя Брестского областного объединения профсоюзов.
Узнагароды медаль «За адвагу» (СССР). Медаль «За баявыя заслугі». Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені (2019). медаль «За працоўныя заслугі» (2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 года № 7 «Аб узнагароджанні».
Сям’я Жанаты, мае дачку.
Спасылкі Кто есть кто. Александр Степанович Рогачук
Катэгорыя:Старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта