Джыдзі́нне — вадасховішча ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, за 3 км у напрамку на захад ад аграгарадка Тышкавічы.
Вадасховішча створана ў 1983 годзе на месцы возера Джыдзінне, у басейне ракі Ясельда. Плошча паверхні 2,52Водохранилища — Брестская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км². Даўжыня 2,2 (2,15) км, найбольшая шырыня 2 (1,95) км. Даўжыня берагавой лініі 8,5 км. Найбольшая глыбіня 4,7 (3,4) м, сярэдняя 2,48 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 6,9 млн м³. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагі нізкія і забалочаныя. Напаўняецца вадой з ракі Ясельда ў час веснавой паводкі.
Выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рэкрэацыі.
Літаратура — С. 86. Ліст карты N-35-124. Выданне 1991 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Спасылкі Водохранилища — Брестская область — Морфометрические показатели и характерные уровни // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Брестская область — Описание гидротехнических сооружений // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Водохранилища — Брестская область — Современное использование водохранилищ // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Іванаўскага раёна