Густаў Генрых Ральф фон Кёнігсвальд (; 13 лістапада 1902 — 10 ліпеня 1982 г.) — нямецкі і галандскі палеантолаг, геолаг і антраполаг.

У 1931 годзе прыбыў на востраў Ява ў складзе навуковай экспедыцыі, у выніку якой у 1937—1939 гадах былі выяўленыя добра захаваўшыяся косткі пітэкантрапа і сляды каменных прыладаў, што пераканала навуковую супольнасць у сапраўдным існаванні гэтага відуДревнейшие люди. Па выніках гэтай экспедыцыі былі адкрыты і апісаны парэшткі мегантрапа і гігантапітэка. У 1939 годзе Кёнігсвальд прывёз у Пекін косткі пітэкантрапа, параўнаў іх у лабараторыі Вейдэнрэйха з парэшткамі сінантрапа і прыйшоў да высновы, што яны належаць аднаму віду выкапнёвых людзейПервые землепроходцы Северной Азии.

Падчас Другой сусветнай вайны быў захоплены японцамі і некаторы час правёў у палоне. Пасля вайны працаваў у Амерыканскім музеі натуральнай гісторыі, затым узначаліў кафедру палеанталогіі ва Утрэхтскім універсітэце, адкуль рабіў экспедыцыі ў Паўднёвую Афрыку (1951-52), Пакістан (1966-67) і Тайланд (1957). Выказаў здагадку, што радзімай чалавекападобных малпаў была Індыя. Выйшаўшы на пенсію, перасяліўся ў наваколлі Франкфурта.

Катэгорыя:Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Кёльнскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна Катэгорыя:Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Палеантолагі Катэгорыя:Палеантолагі Нідэрландаў Катэгорыя:Палеантолагі Германіі Катэгорыя:Антраполагі Германіі Катэгорыя:Геолагі Германіі Катэгорыя:Выкладчыкі Утрэхцкага ўніверсітэта