Выбары прэзідэнта Расіі адбыліся 4 сакавіка 2012 года. Для ўдзелу ў выбарах былі дапушчаныя пяць кандыдатаў. У першым туры перамогу атрымаў Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін.
Перад выбарамі ў канстытуцыю Расійскай Федэрацыі была ўнесеная папраўка, паводле якой тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў быў павялічаны да 6 гадоў. Наступныя выбары адбудуцца ў 2018 годзе.
Кандыдаты Сваі кандыдатуры на выбары вылучылі 15 прэтэндэнтаў, аднак частка кандыдатаў атрымала адмовы ў рэгістрацыі з розных прычынаў. У выніку ў выбарах бралі ўдзел пяць кандыдатаў.
Кандыдат Пасада(на момант вылучэння) Суб’ект вылучэння Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі старшыня ЛДПР, дэпутат Дзярждумы ЛДПР Генадзь Андрэевіч Зюганаў старшыня ЦК КПРФ, дэпутат Дзярждумы КПРФ Сяргей Міхайлавіч Міронаў старшыня партыі «Справядлівая Расія», дэпутат Дзярждумы «Справядлівая Расія» Міхаіл Дзмітрыевіч Прохараў прэзідэнт ААТ «Группа ОНЭКСИМ» самавылучэнне Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін старшыня ўраду Расійскай Федэрацыі, старшыня партыі «Адзіная Расія» «Адзіная Расія»
Вынікі галасавання + Вынікі выбараў: Месца Кандыдат Галасы % 1. Уладзімір Пуцін 45 602 075 63,60 2. Генадзь Зюганаў 12 318 353 17,18 3. Міхаіл Прохараў 5 722 508 7,98 4. Уладзімір Жырыноўскі 4 458 103 6,22 5. Сяргей Міронаў 2 763 935 3,85Колькасць бюлетэняў, выдадзеных выбарцам на датэрміновым галасаванні 239 569 4,77Усяго галасоў 71 104 543 64,71Колькасць выбарцаў, унесеных у спіс выбарцаў 109 860 331 100,00+
Спасылкі
Выбары прэзідэнта Расійскай Фэдэрацыі ў 2012 годзе на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі РФ
Катэгорыя:Выбары ў Расіі Катэгорыя:Выбары 2012 года