Пя́сінскі заліў () — заліў Карскага мора каля паўвострава Таймыр (Краснаярскі край Расіі).
Заліў удаецца ў сушу на 170 км. Шырыня каля ўваходу каля 200 км. Глыбіні да 25 м. Заліў большую частку года пакрыты лёдам. Упадае рака Пясіна, утвараючы дэльту з вялікай колькасцю рукавоў. Бераг заліва ў напрамку на захад ад дэльты Пясіны невысокі і роўны, на паўночны ўсход — скалісты, з бухтамі і камяністымі астраўкаміГеография. Современная иллюстрированная энциклопедия / Под редакцией проф. А. П. Горкина — М.: Росмэн, 2006.. У заліве шмат астравоў (Заходні Каменны, Усходні Каменны, Растаргуева, Зверабой і інш.).
Геаграфічныя даследаванні Упершыню заліў апісаны 1740 годзе Д. І. Сцерлегавым, а ў 1741 годзе — Сямёнам Чалюскіным, у 1893 годзе — Ф. Нансенам у час падарожжа на судне «Фрам»Река Пясина // Интернет-энциклопедия Красноярского края .
Літаратура
География / Гл. ред. А. П. Горкин; авт. ст. В. В. Авдонин [и др.]. — Москва: РОСМЭН, 2006 (Тверь: Тверской полиграфкомбинат). — 623 с.: ил., цв. ил., портр.; 29 см. — (Современная иллюстрированная энциклопедия). — ISBN 5-353-02443-5 (В пер.)
Спасылкі Река Пясина // Интернет-энциклопедия Красноярского края Пясинский залив // Энциклопедический словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона. — С.-Пб.: Брокгауз-Ефрон. 1890—1907.
Катэгорыя:Залівы Карскага мора Катэгорыя:Залівы Краснаярскага края