«Вянок» — фантан у цэнтры парку Янкі Купалы ў Мінску. Пастаўлены ў 1972 г. да 90-годдзя з дня нараджэння паэта. Аўтары — скульптары А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі, архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін. З’яўляецца часткай помніка Янку Купалу.
Фантан «Вянок» адлюстроўвае адзін з момантаў старажытнага народнага свята — Купалля. Над басейнам круглай формы нахіліліся 2 бронзавыя фігуры дзяўчын, якія кідаюць на ваду вянкі. Ураўнаважанасць скульптур, тонкія лініі сілуэтаў, плаўны выразны рытм руху, а таксама колеравыя суадносіны цёмнай бронзы і ружовага граніту ствараюць паэтычны вобраз.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Фантаны Мінска Катэгорыя:Парк імя Янкі Купалы Катэгорыя:1972 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Градава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка Катэгорыя:Творы Андрэя Заспіцкага Катэгорыя:Творы Льва Гумілеўскага