Беатус Моргана (Нью-Ёрк, , MS 644) — ілюмінаваны рукапіс з мініяцюрамі мастака Магіуса, які з’яўляецца копіяй , напісанага ў VIII стагоддзі іспанскім манахам Беатам Ліебанскім, у якім апісваецца  і Страшны суд. Створаны ў X стагоддзі, Беатус Моргана з’яўляецца адным з найстарэйшых прыкладаў адраджэння іспанскай  традыцыі. Па стылю ён быў створаны масарабамі (хрысціяне ў мусульманскіх іспанскіх землях). Апакаліпсіс і Каментарый на гэты тэкст Пісання Беата Ліебанскага стаў адным з самых важных рэлігійных тэкстаў Сярэднявечча, і часта ілюстраваўся вельмі падрабязна.

Змест Беатус Моргана, які таксама называюць Лас-Уэльгаскім Апакаліпсісам, , змяшчае папярэднія матэрыялы з бліскуча напісанымі  (ff. 1-9), Беата Ліебанскага (ff. 10-233), вытрымкі з «De ad finitatibus et gradibus» Ісідара Севільскага і яго «» (ff. 234р-237r), каментарыі Святога Ераніма да кнігі прарока Данііла, (ff. 239—293) і трэці пераказ Апакаліпсісу (ФФ. 294—299). Апошні ўяўляе сабой канспект з розных крыніц і, мабыць, больш позні дадатак. Яго цяперашнія памеры 387 мм x 285 мм. Раннія фоліа паказваюць выдаленне арыгінальнага золата і перамалёўку літар Магіусам, стваральнікам рукапісу, і яго памочнікамі Ca. 968 / 970. Madrid. Archivo Historico Nacional. Ms 1097 B (1240). Painted by Magius, finished after his death by his pupil Emeterius..

300 аркушаў манускрыпта зроблены з высокаякаснага пергаменту, тоўстага і аднароднага па колеры. Палі шырокія, шрыфт і ілюмінаванне добра захаваліся. Некалькі фоліа пашкоджаны вільгаццю або агнём. Колеры добра захаваліся і засталіся насычанымі. Магіус быў вызначаны як стваральнік працы ў калафоне на f. 293 і згадваецца на f. 233. Калафон таксама падае зашыфраваную дату і адсылкі на абата і манастыр Святога Міхаіла.

Супастаўленне арыгінальных   цяжка вызначыць з-за страты некаторых лістоў. У ходзе аб’яднання біфоліаБіфоліа — фоліа, складзенае пасярэдзіне, каб атрымаць два ліста ў дзесці, сярэднявечныя пераплётчыкі мелі патрэбу ў сістэме, з дапамогай якой яны маглі б злучыць асобныя дзесці ў правільным парадку. Стандартным інструментам, якім карысталіся для гэтага, былі кустоды. Беатус Моргана, аднак, не выкарыстоўвае гэты метад. Замест гэтага ў рукапісе зроблена сістэма подпісаў, якія складаюцца з рымскіх лічбаў, за якімі рушыць літара «Q». Маюцца два мініяцюрных нясучых фоліа, падпісаных такім чынам. Нявыкарыстаныя дзесці ўключаюць па восем лістоў (4 біфоліа). Большасць подпісаў знаходзіцца ў куце ніжняй мяжы апошняга . Той факт, што гэтыя подпісы выкарыстоўваюць рымскія лічбы, а не арабскія, сведчыць супраць мясцовых пераплётчыкаў або масарабскіх працоўнікоў у манастырскім скрыпторыі. У той жа час яны разглядаюцца як доказ датыроўкі рукапісу першай паловай Х стагоддзя. Адкрытыя фоліа (ff. 1-9), выглядаюць больш познім дадаткам, не толькі па прычыне, што ім не хапае гэтых подпісаў, але і таму, што яны складаюцца з двух набораў па тры біфоліа.

Галерэя

Літаратура Forbes, Andrew ; Henley, David (2012). Apocalypse: The Illustrated Book of Revelation. Chiang Mai: Cognoscenti Books. ASIN: B008WAK9SS Walther, Ingo F. & Wolf, Norbert (2005) Codices Illustres: the world’s most famous illuminated manuscripts, 400 to 1600. Köln, Taschen

Спасылкі Paper on the manuscript Image of Last Judgment (fols. 219v-20) The Morgan Library & Museum Web site Image of The Vision of the Lamb (fol. 87) The Morgan Library & Museum Web site Image of Vision of the Heavenly Jerusalem (fol. 222v) The Morgan Library & Museum Web site The Art of medieval Spain, A.D. 500—1200, an exhibition catalog from The Metropolitan Museum of Art Libraries (fully available online as PDF), which contains material on Morgan Beatus (no. 78)

Катэгорыя:Кнігі X стагоддзя Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Творы X стагоддзя Катэгорыя:Беатусы Катэгорыя:Творы 940 года Катэгорыя:940