Пхёнчхан (, Pyeongchang-eup) — павятовы горад у правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага павета Пхёнчхан.

Геаграфія Горад знаходзіцца ў паўднёвай частцы правінцыі Канвандо на беразе ракі Пхёнчханган. Знаходзіцца за 115 км на паўднёвы ўсход ад цэнтра правінцыі Чхунчхон і за 180 км на ўсход ад Сеула.

Эканоміка Мясцовыя віды дзейнасці ўключаюць у сябе вытворчасць тытуню, шоўку і мёду. Гэта таксама турыстычны курорт, дзе найбольш папулярны альпінізм і лыжныя віды спорту.

Спорт

Павет Пхёнчхан з’яўляўся сталіцай зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года. Тым не менш, ні адна з падзей Алімпіяды не праходзіла ў самім горадзе.

Спасылкі

Катэгорыя:Гарады Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Канвандо (Паўднёвая Карэя)