Сал (, ) — рака ў Расіі, у Калмыкіі і Растоўскай вобласці, левы прыток ракі Дон. У верхнім цячэнні (180 км) называецца Джурак-Сал.
Даўжыня ракі 798 (776Река Сал (Джурак-Сал, Джурюк-Сал, Джуру) // Государственный водный реестр РФ) км. Плошча вадазбору 21 300 км². Сярэдні расход вады (на адлегласці 205 км ад вусця) складае 10 м³/с. Аб’ём сцёку 0,316 км³/год. Выток Сала знаходзіцца на заходніх схілах узвышша Ергені, каля мяжы Калмыкіі і Растоўскай вобласці. Упадае ў Дон каля горада Семікаракорск (за 2—2,5 км ніжэй па цячэнню). Рэчышча звілістае. Сярод прытокаў: Вялікая Куберле, Малая Куберле, Кара-Сал, Вялікі Гашун, Амта, Булукта і інш.
Рака звязваецца Данскім магістральным каналам з Цымлянскім вадасховішчам на рацэ Дон. У басейне ракі каналы арашальнай сістэмы, 217 сажалак і вадасховішчаў.
Каля ракі знаходзяцца станіца Андрэеўская, сяло Дубаўскае, пасёлак Южны, слабада Вялікая Мартынаўка.
Літаратура
Спасылкі Река Сал (Джурак-Сал, Джурюк-Сал, Джуру) // Государственный водный реестр РФ Киреева М. Б. Сал // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Калмыкіі Катэгорыя:Рэкі Растоўскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Дона