Харытон Пракопавіч Лапцеў (, — ) — расійскі даследчык Арктыкі. Капітан 1-га рангу. Стрыечны брат Дзмітрыя Лапцева.
На флоце з 1718 года. У 1739-42 гадах кіраваў адным з паўночных атрадаў Другой Камчацкай экспедыцыі, правёў пры ўдзеле Сямёна Чалюскіна, Н.Чэкіна і Г.Мядзведзева апісанне паўвострава Таймыр паміж вусцямі рэк Хатанга і Пясіна, адкрыў і апісаў некаторыя бліжэйшыя астравы. Па заканчэнні экспедыцыі служыў на Балтыйскім флоце. Імем Лапцева названы: марскі бераг на паўвостраве Таймыр, мыс на паўвостраве Чэлюскін. У гонар Харытона і Дзміртыя Лапцевых названа мора Лапцевых.
Літаратура
Катэгорыя:Даследчыкі Арктыкі Катэгорыя:Падарожнікі Расіі Катэгорыя:Мараплаўцы Расіі