Сілезія (), неафіцыйна таксама Пруская Сілезія () — пруская правінцыя са сталіцай у горадзе Брэслау. У 1919—1938 гады і ў 1941—1945 гады Пруская Сілезія была падзелена на дзве правінцыі — Верхнюю і Ніжнюю Сілезію. Сёння асноўная частка былой правінцыі Сілезія размешчана на тэрыторыі сучаснай Польшчы і толькі вельмі невялікая яе заходняя частка знаходзіцца ў Германіі, уваходзячы ў склад федэральнай зямлі Саксонія (раёны Баўтцэн і Гёрліц).

Гісторыя Далучэнне сілезскіх зямель Гогенцолернамі thumb|340px|Правінцыі Каралеўства Прусія ў 1806 годзе Пасля таго як брандэнбургскі курфюрст Фрыдрых III Гогенцолерн у 1701 годзе абвясціў сябе каралём Прусіі Фрыдрыхам I, тым самым ператварыўшы Прускае герцагства ў каралеўства, назва «Прусія» паступова распаўсюдзілася на ўсе ўладанні Гогенцолернаў як у граніцах Свяшчэннай Рымскай імперыі, так і за яе межамі, хоць фармальна яна адносілася толькі да ўладанняў прускага караля за межамі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пры гэтым іншыя ўладанні прускага караля, якія ўваходзілі ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, аж да яе развалу ў 1806 годзе фармальна не з'яўляліся тэрыторыямі Каралеўства Прусія.

У 1742 годзе прускі кароль Фрыдрых II пасля Першай Сілезскай вайны па ўмовах мірнага дагавора ў Брэслау далучыў большую частку Аўстрыйскай Сілезіі, у тым ліку Кладскае графства. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Прусія таксама атрымала тэрыторыі Сявежскага княства, якое таксама з'яўляецца часткай гістарычнай Сілезіі, стварыўшы на іх невялікую правінцыю Новая Сілезія. Аднак ужо ў 1807 годзе тэрыторыя Новай Сілезіі пасля паражэння Прусіі ў вайне з Напалеонам нароўні з іншымі прускімі правінцыямі Паўднёвая Прусія і Новая Усходняя Прусія ўвайшла ў склад створанага па выніках Тыльзіцкага міру Варшаўскага герцагства.

Рэарганізацыя прускіх правінцый У 1815 годзе па выніках Венскага кангрэса па заканчэнні вызваленчых войнаў тэрыторыя Прусіі была значна павялічана. Для лепшай арганізацыі тэрыторыі дзяржавы ў Прусіі была праведзена адміністрацыйная рэформа, якая прадугледжвала поўную перабудову правінцыйнага падзелу і заснаванне пасады обер-прэзідэнта ў правінцыях. У час гэтай рэформы Пруская Сілезія была пашырана за кошт Верхняй Лужыцы.

thumb|Акругі Сілезіі ў 1878 годзе

У 1815 годзе на тэрыторыі правінцыі Сілезія былі створаны чатыры адміністрацыйныя акругі: Адміністрацыйная акруга Брэслау, цэнтр — Брэслау. Адміністрацыйная акруга Лігніц, цэнтр — Лігніц. Адміністрацыйная акруга Опельн, цэнтр — Опельн. (1815—1820), цэнтр — Райхенбах.

Ужо ў 1820 годзе акруга Райхенбах была скасавана і падзелена паміж суседнімі акругамі Брэслау і Опельн.

Верхнесілезкі плебісцыт Пасля Першай сусветнай вайны была абвешчана Другая Польская Рэспубліка, якая адразу ж высунула тэрытарыяльныя прэтэнзіі на частку ўсходніх правінцый Прусіі. Каб прыцягнуць славянскую большасць на ўсходзе Сілезіі на свой бок, у 1919 годзе з тэрыторыі правінцыі Сілезія была вылучана акруга Опельн, якая ўтварыла новую самастойную правінцыю Верхняя Сілезія. Астатняя ж частка была пераназвана ў Ніжнюю Сілезію. Гэтым крокам была прадпрынятая спроба даць верхнесілезкім славянскім народам больш аўтаноміі, каб захаваць гэту тэрыторыю ў складзе Германіі пасля рэферэндуму, прызначанага Версальскім дагаворам.

У 1920 годзе Германія, таксама паводле Версальскага дагавора, была вымушана саступіць рэгіён Глучын Чэхаславакіі. Пасля польскіх паўстанняў і верхнесілезкага рэферэндуму ў 1922 годзе Германіі ўсё ж прыйшлося перадаць Польшчы ўсходнюю частку правінцыі Верхняя Сілезія.

У Трэцім рэйху У Трэцім рэйху дэ-факта з 1933 года пасля абвяшчэння палітыкі «гляйхшальтунга» абедзве правінцыі Ніжняя і Верхняя Сілезія кіраваліся адной асобай — гаўляйтарам гау Сілезія. У 1938 годзе абедзве правінцыі былі аб'яднаны ўжо афіцыйна ў адзіную правінцыю Сілезія, аднак неўзабаве пасля акупацыі Чэшскай Сілезіі і польскай кампаніі вермахта ў 1939 годзе тэрыторыя прускай Сілезіі была значна пашырана за кошт анексаваных рэгіёнаў. У кастрычніку 1939 года на новых тэрыторыях у складзе правінцыі Сілезія была створана адміністрацыйная акруга Катавіц з цэнтрам у Катавіцы. У лістападзе 1939 года тэрыторыі акруг Опельн і Катавіц былі яшчэ нязначна пашыраны за кошт перадачы прыгранічных зямель з Генерал-губернатарства ў склад Прускай Сілезіі. У сувязі са значным пашырэннем агульнай плошчы правінцыі Сілезія ў студзені 1941 года яна зноў была падзелена на дзве — Ніжнюю Сілезію з акругамі Брэслау і Лігніц і Верхнюю з акругамі Опельн і Катавіц.

Дзве падзеленыя правінцыі праіснавалі аж да 1945 года. Пасля вайны рэгіён амаль цалкам апынуўся пад польскім кіраваннем. Сёння асноўная частка былой правінцыі Сілезія размешчана на тэрыторыі сучасных Ніжнесілезскага і Апольскага ваяводстваў Польшчы і толькі вельмі невялікая частка ўваходзіць у склад Германіі як частка федэральнай зямлі Саксонія (раёны Баўтцэн і Гёрліц). Чэшская Сілезія зноў з'яўляецца часткай Чэхіі.

Геаграфія і эканоміка Паўночная частка правінцыі ўяўляла з сябе нізінную, а паўднёвая — гарыстую мясцовасць. Тэрыторыя Сілезіі амаль цалкам належала да басейна ракі Одэр, толькі на паўднёвым усходзе яе захоплівала Вісла, а на захадзе праз яе тэрыторыю працякалі рэкі, якія ўваходзяць у сістэму Эльбы: Ізер, Шпрэе і Чорны Эльстэр. Па тэрыторыі правінцыі працякалі шматлікія прытокі Одэра: Ольза, Клодніц, Малапана, Вейда, Барч, Опа, Цына, Гоцэнплоц, Глацкая Нёйса, Олау, Вейстрыц і Кацбах. Бобер і Лужыцкая Нёйса ўпадалі ў Одэр за межамі правінцыі.

На значнай частцы Сілезіі (каля паловы ўсёй паверхні правінцыі) меліся ўрадлівыя глебы. Пасля правінцыі Саксонія Сілезія давала найбольшую колькасць пшаніцы і ячменю ў Прусіі. Акрамя таго, вялікія ўраджаі давалі пасевы ржы, бульбы і бабовых. Акрамя таго апрацоўваліся цукровы бурак, тытунь, цыкорый і хмель. У цэлым, пладаводства і вінаградарства квітнелі ў Грунбергу, Бейтэне і Мускау. Значна былі развіты таксама жывёлагадоўля (гадоўля коней, буйной рагатай жывёлы, авечак, коз і свіней) і пчалярства.

На тэрыторыі правінцыі размяшчаўся Верхнесілезкі каменнавугальны басейн — найбуйнейшы ў Германіі. Здабываліся таксама жалезныя, цынкавыя, срэбра-свінцовыя і медныя руды і серны калчадан. Вельмі развіты былі металургія (выплаўляліся чыгун, цынк, срэбра), апрацоўка металаў, машынабудаванне і выраб інструментаў, а таксама апрацоўчая прамысловасць (апрацоўка валакністых рэчываў). Сілезія славілася вытворчасцю лепшых пяньковых і льняных палотнаў ва ўсёй Прусіі. Таксама было развіта і баваўняная вытворчасць, пража шэрсці і вытворчасць шарсцяных тканін. Вялікае значэнне мелі таксама цукровая, мукамольная, вінакуранае і піваварная вытворчасці, а таксама папяровая і гарбарная вытворчасці. Галоўны гандлёвы цэнтр правінцыі — Брэслау. Асноўная навучальная ўстанова правінцыі — Універсітэт Брэслау.

Насельніцтва thumb|400px|Правінцыя Сілезія, карта 1890 года thumb|400px|Акруга і раёны правінцыі Сілезія ў 1905 годзе thumb|240px|Акруга Опельн і Катавіц (тады ўжо правінцыя Верхняя Сілезія) станам на 1943 год

Статыстычныя даныя Нацыянальны склад правінцыі быў разнастайны. У 1895 годзе з 4 415 309 жыхароў налічвалася 973 586 палякаў, 68 797 чэхаў і 26 299 вендаў; астатняе насельніцтва — немцы. У канфесійным плане ў 1895 годзе сярод жыхароў правінцыі налічвалася 2 384 754 каталікоў, 1 974 629 пратэстантаў, 8155 прадстаўнікоў іншых хрысціянскі спавяданняў і 47 543 яўрэяў. Земляробствам, жывёлагадоўляй, лесаводствам і рыбнай лоўляй было занята 46,9 % працаздольнага насельніцтва; у горнай справе і апрацоўчай прамысловасці — 43,2 %, гандлем і транспартнай справай — 9,7 %.

Тэрыторыя і насельніцтва правінцыі Сілезія ў 1900 годзе:Provinz Schlesien // Gemeindeverzeichnis Deutschland 1900

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Лігніц13.610,201.102.992192Акруга Брэслау13.483,631.697.719232Акруга Опельн13.225,361.868.146195Усяго па правінцыі40.319,194.668.857619

Плошча і колькасць насельніцтва правінцыі Сілезія і асобных яе адміністрацыйных акруг станам на 17 мая 1939 года ў граніцах на 1 студзеня 1941 года і колькасць раёнаў на 1 студзеня 1941 года:

Адміністрацыйная акруга Плошча, км² Насельніцтва, чал.Колькасць раёнаўсельскіхгарадскіхАкруга Лігніц14.023,411.314.710174Акруга Брэслау12.957,641.971.829184Акруга Опельн11.694,611.374.232153без былых польскіх тэрыторый8.943,971.047.808былыя польскія тэрыторыі2.750,64326.424Акруга Катавіц8.923,642.966.852126без былых польскіх тэрыторый1.088,12534.417былыя польскія тэрыторыі7.835,522.432.435Усяго па правінцыі47.599,307.627.6236217без былых польскіх тэрыторый37.013,144.868.764былыя польскія тэрыторыі10.586,162.758.859

Гарадское і сельскае насельніцтва Размеркаванне насельніцтва Сілезіі па розных тыпах населеных пунктаў у залежнасці ад іх велічыні па агульнай колькасці жыхароў станам на 17 мая 1939 года: ГодДоля насельніцтва па катэгорыях населеных пунктаў па колькасці жыхароўменей 2.000 жыхароў2.000 — 100.000 жыхароўбольш 100.000 жыхароў193941,2 %38,8 %20,0 %

Обер-прэзідэнты thumb|240px|Герб правінцыі Сілезія Пасада обер-прэзідэнта ўведзены ў Прусіі паводле ўказу ад 30 красавіка 1815 года пра паляпшэнне арганізацыі правінцыйнага кіравання ().

ГадыОбер-прэзідэнтПартыя1816—18201824—18251825—18251825—18451845—18481848—18481848—18481848—18681869—18721873—18741874—1877Адольф фон Арнім-Бойцэнбург1877—1879Роберт Віктар фон Путкамер1879—18941894—19031903—19091910—19101910—19191919—19191919—1938паасобнае існаванне Верхняй і Ніжняй Сілезіі1938—1941Ёзэф ВагнерНСДАП

Фелікс Філіп пасля падзелу правінцыі на Верхнюю і Ніжнюю Сілезію працягнуў кіраванне Ніжняй Сілезіяй да 1920 года.

Гаўляйтар партыйнага гау Сілезія Ёзэф Вагнер у 1935—1938 гг. адначасова быў таксама і обер-прэзідэнтам як у Верхняй, так і ў Ніжняй Сілезіі, а пасля іх афіцыйнага аб'яднання ўзначаліў і аб'яднаную правінцыю.

Спасылкі

Deutsche Verwaltungsgeschichte: Preußische Provinz Schlesien Territoriale Veränderungen in Deutschland: Provinz Schlesien Provinz Schlesien (Herzogtum Schlesien)

Катэгорыя:Правінцыі Прусіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1742 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1815 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе Катэгорыя:Гісторыя Сілезіі Катэгорыя:1742 год у Еўропе Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Польшчы