Софія Фадзееўна Наву́мава (, Заазер’е Віцебскай акругі (сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі) — ) — вучоны ў галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў. Доктар хімічных навук (1974).
Біяграфія С. Ф. Навумава нарадзілася ў вёсцы Заазер’е Віцебскай акругі (сучаснай Віцебскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыла школу ва УльянавічахПобудей, С. В. Софья Фадеевна Наумова: становление советского учёного. У час Вялікай Айчыннай вайны была падпольшчыцай і партызанскай сувязной. У 1949 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (хімічны факультэт). Да 1953 года працавала інжынерам у Інстытуце энергетыкі АН БССР. У 1953 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Кинетика ингибированной полимеризации метилметакрилата». З 1 лютага 1953 да 1989 года ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР (у 1952—1967 і 1975—1986 гг. загадчык лабараторыі).
Памерла С. Ф. Навумава 12 сакавіка 2000 г.
Навуковая дзейнасць С. Ф. Навумавай належаць навуковыя працы па сінтэзу і даследаванню ўласцівасцей палімерных святлоадчувальных матэрыялаў, антыстатычных матэрыялаў і антыстатычных лакаў для каляровых кінафотаматэрыялаў, негатыўных і пазітыўных электронарэзістаў і рэнтгенарэзістаў для мікраэлектронікі, распрацоўцы поліфункцыянальных манамерных і алігамерных стабілізатараў і інш. З’яўляецца аўтарам больш за 250 навуковых прац, каля 100 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы СССР, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, ФРГ, Італіі і Японіі.
Сярод апублікаванага: Циклогекса-1,3-диен и продукты на его основе — Мінск, 1980. (разам з Б. В. Ерафеевым, В. Д. Юрынай)
Літаратура — С. 111.
Спасылкі Побудей, С. В. Софья Фадеевна Наумова: становление советского учёного / С. В. Побудей // Роль личности в истории государства и права Беларуси: сборник тезисов докладов по материалам Республиканской научно-теоретической конференции студентов, магистрантов и аспирантов, Минск, 3—4 ноября 2016 года / под ред. И. В. Вишневской, И. П. Манкевич; УО «Белорусский государственный экономический университет». — Минск: БГЭУ, 2016. — С. 204—205. Навумава Софія Фадзееўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / уклад. С. В. Шайко; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — С. 541.
Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Катэгорыя:Хімікі СССР