Джордж Юджын Уленбек (; , Батавія, Галандская Ост-Індыя (цяпер , Інданезія) — , Боўлдэр, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык галандскага паходжання. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1955), а таксама шэрагу іншых навуковых таварыстваў свету. Навуковыя працы пераважна прысвечаны квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, кінетычнай тэорыі, статыстычнай механіцы, нелакальнай квантавай тэорыі поля. Найбольшую вядомасць набыў дзякуючы адкрыццю спіна электрона, зробленаму сумесна з Сэмюэлам Гаўдсмітам.