Локня — карта Пскоўскай вобласці () — пасёлак гарадскога тыпу ў Пскоўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Лакнянскага раёна. Знаходзіцца за 205 км на паўднёвы ўсход ад Пскова. Чыгуначная станцыя на лініі Дно — Новасакольнікі. Стала мястэчкам ў 1901 годзе ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі Дно — Новасакольнікі. Назва — ад ракі Локня, якая працякае паблізу. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1941 года.

У пасёлку дзейнічаюць мэблевая фабрыка, хлебакамбінат. Друкарня.

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Лакнянскага раёна