Раджа́нг — рака ў Малайзіі, у штаце Саравак, у паўночна-заходняй частцы вострава Калімантан.

Даўжыня ракі 563 км. Плошча вадазбору каля 60 000 км². Выток ракі знаходзіцца на схілах хрыбта Іран. Працякае пераважна па ўзгорыстай раўніне. Упадае ў Паўднёва-Кітайскае мора, утвараючы балоцістую дэльту плошчай больш за 3000 км². Рака паўнаводная на працягу ўсяго года. Суднаходная да горада Сібу (130 км).

Літаратура

Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.

Спасылкі Rajang River // Encyclopaedia Britannica

Катэгорыя:Геаграфія Малайзіі Катэгорыя:Калімантан Катэгорыя:Басейн Паўднёва-Кітайскага мора