Уладзімір Іванавіч Булавін (нар. 11 лютага 1953, Ліпецкая вобласць, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Федэральнай мытнай службы з 28 ліпеня 2016 па 10 лютага 2023 года.
Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе (11 сакавіка 2013 — 28 ліпеня 2016). Першы намеснік сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі (2 чэрвеня 2008 — 11 сакавіка 2013 года). Былы супрацоўнік органаў дзяржбяспекі, афіцэр Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі. Генерал-палкоўнік (2007).
Катэгорыя:Кандыдаты юрыдычных навук Катэгорыя:Супрацоўнікі КДБ СССР Катэгорыя:Дырэктары федэральных службаў РФ Катэгорыя:Прадстаўнікі прэзідэнта Расіі ў федэральных акругах