Андрэй Васільеў (нар. , , Расія) — расійскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Нёман» з Гродна.

Клубная кар’ера З сямі гадоў займаўся футболам у структуры санкт-пецярбургскага «Зеніта», з 2010 года пачаў выступаць за яго моладзевую каманду. У студзені 2012 года перайшоў у «Растоў», у складзе якога 11 сакавіка 2012 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Крылаў Саветаў» (1:0), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым выступаў у асноўным за моладзевую каманду растаўчан.

Улетку 2013 года быў аддадзены ў арэнду санкт-пецярбургскаму «Дынама», за якое гуляў у ФНЛ, а ў студзені 2014 года на правах арэнды перабраўся ў тульскі «Арсенал». Аднак, у сакавіку атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2013/14, па выніках якога клуб упершыню ў гісторыі выйшаў у Прэм’ер-лігу. У сезоне 2014/15 гуляў за «Арсенал» у Прэм’ер-лізе, спачатку быў асноўным абаронцам, але пазней страціў месца ў складзе.

У сезоне 2015/16 выступаў за «Зеніт-2» у ФНЛ. У пачатку 2017 года далучыўся да клуба «Чайка» з сяла Песчанакопскае, за які выступаў у трэцім расійскім дывізіёне. У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда» з Мінска, дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года стаў капітанам каманды.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Гомель», дзе таксама стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель» і неўзабаве папоўніў склад гродзенскага «Нёмана». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог «Нёману» заняць пятае месца ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з «Нёманам». 16 ліпеня 2022 года падчас матча з «Віцебскам» у сутыкненні з Русланам Цеверавым атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, быў дастаўлены ў рэанімацыю і праапераваны. Да канца 2022 года не з’яўляўся на полі, у сезоне 2023 вярнуў месца ў складзе. У студзені 2024 года прапусціў пачатак падрыхтоўкі да новага сезона па сямейных абставінах, у лютым 2024 года вярнуўся да трэніровак з «Нёманам» і хутка падоўжыў кантракт з клубам.

Міжнародная кар’ера Выступаў за юніёрскую і моладзевую зборныя Расіі.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2024 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2020

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Зеніт-2 Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна