Чу́йская вобласць (, ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Кыргызстана, вобласць. Размешчаная ў цэнтры паўночнай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Бішкек (таксама з’яўляецца сталіцай Кыргызстана і мае статус горада рэспубліканскага падпарадкавання, не ўваходзячы ў склад вобласці).

Мяжуе з Таласкай, Джалал-Абадскай (з абедзвюма — на паўднёвым захадзе), Нарынскай (на поўдні) і Ісык-Кульскай (на паўднёвым усходзе) абласцямі. На поўначы і паўночным захадзе праходзіць мяжа Кыргызстана з Казахстанам.

Спасылкі

http://www.chuy.in.kg/

Катэгорыя:Вобласці Кыргызстана