Мілаш Нікаліч (; нар. , Ужыцэ, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца баснійскага клуба «Слога» з Добая.

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў клубе «Слога» Баіна-Башта ў зоне Дрына (чацвёрты дывізіён Сербіі). У першай палове сезона 2014/15 выступаў за «Слогу» з Пожагі ў сербскай лізе Захад (трэці дывізіён). У пачатку 2015 года далучыўся да «Слабады», аднак да канца сезона заставаўся іграком запасу, толькі аднойчы з’явіўшыся на полі.

Сезон 2015/16 зноў правёў у «Слозе» з Баіна-Башты ў зоне Дрына ў арэндзе. Па заканчэнні сезона вярнуўся ў «Слабаду» і пачаў у яе складзе сезон 2016/17, у якім здолеў стаць асноўным абаронцам каманды.

У сакавіку 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Слуцк». У першай палове сезона трывала з’яўляўся ў стартавым складзе случан, пазней стаў рэдка выхадзіць на поле. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк».

З пачатку 2019 года стаў выступаць за ўзбекскі клуб «Каканд 1912». У жніўні 2019 года вярнуўся ў Себрію і зноў стаў іграком «Слабады», аднак так і не згуляў за яе і ў студзені 2020 года адправіўся ў баснійскую «Младаст». У студзені 2021 года далучыўся да «Злацібар», але не дапамог клубу захаваць месца ў Сербскай Суперлізе. У жніўні 2021 года перайшоў у «Лозніцу».

У лютым 2023 года далучыўся да баснійскай «Слогі» з Добая.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Слога Баіна-Башта Катэгорыя:Ігракі ФК Слога Пожага Катэгорыя:Ігракі ФК Слабада Ужыцэ Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Каканд 1912 Катэгорыя:Ігракі ФК Младаст Добай Какань Катэгорыя:Ігракі ФК Злацібар Чаеціна Катэгорыя:Ігракі ФК Лозніца Катэгорыя:Ігракі ФК Слога Добай