Шклянніца парэчкавая (Synanthedon tipuliformis) — моль сямейства Sesiidae. Від характэрны для палеарктычнай эказоны, таксама з’яўляецца інвазіўным у неарктычнай і аўстралазійскай эказонах.

Апісанне Матылёк вонкава падобны на асу. Размах крылаў складае 17-20 мм. Цела афарбавана ў бэзава-чорны колер, са светла-жоўтымі папярочнымі палоскамі.

Вусень белага колеру з карычневай галавой і 8 парамі ног.

Асаблівасці біялогіі

Працягласць развіцця вусеня 1-2 гады ў залежнасці ад метэаралагічных умоў. Лічынкі харчуюцца відамі парэчак, у тым ліку чорнымі, чырвонымі і агрэстам. У канцы цвіцення кустоў вусені прагрызаюць у сцяблах ход вонкі і каля выхадной адтуліны ўнутры галінак ператвараюцца ў кукалак, з якіх праз 10-15 дзён пасля заканчэння цвіцення вылятаюць матылькі. Лёт імага з красавіка па ліпень у залежнасці ад месцазнаходжання. Самкі адкладваюць яйцы адзіночна ці невялікімі групамі ў трэшчыны кары галінак, каля пупышак ці механічных пашкоджанняў. Вусені, якія адраджаюцца праз 10-15 дзён, прагрызаюць кару, пранікаючы ўнутр галін, і пачынаюць цыкл свайго развіцця.

Пашкоджаныя шклянніцай галіны маюць дробнае лісце і даюць нізкі ўраджай ягад, часта гінуць, звычайна адразу пасля цвіцення.

Меры барацьбы Меры барацьбы: вырошчванне парэчак на высокім атратэхнічным узроўні; на працягу вясны і першай палавіны лета перыядычны агляд раслін і выразанне да здаровай драўніны хворых галін і спальванне іх.

Крыніцы

Літаратура Энцыклапедыя сельскага гаспадара / Рэдкал.: Ткачоў М. А. (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 731,c. — ISBN 5-85700-079-3

Спасылкі Currant clearwing at UKmoths Australian Faunal Directory Australian Insects Lepiforum.de

Катэгорыя:Насякомыя Еўропы Катэгорыя:Шклянніцы Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1759 годзе