Грымбальдава Евангелле, ці Евангелле Грымбальда () — англасаксонскі ілюмінаваны рукапіс, створаны ў пачатку XI стагоддзя. У цяперашні час захоўваецца ў зборы Брытанскай бібліятэкі.
Гісторыя
Паходзіць з царквы Святога Хрыста, што ў абацтве Вінчэсцер. Таксама прыпісваецца Эадуі Басану. Пазней, каля XI стагоддзя ў Нью-Мінстэры, туды дадалі копію пісьма Фулько, які рэкамендуе . Грымбальд шанаваўся як святы, і мошчы яго захоўваюцца ў Нью-Мінстэрскім абацтве.
Рукапіс набыты Брытанскім музеем у Куорытча 13 красавіка 1896 года.
Апісанне
Рукапіс складаецца са 161 ліста пергамена памерамі 325 x 245 мм (тэкставая прастора: 215 х 155 мм), сабраных пад драўляным пераплётам.
Змяшчае прадмову да Евангелля ад Матфея, спасылкі на каноны адзначаны на палях. Таксама змяшчае копію пісьма ад Фулько, архіепіскапа Рэймскага, да караля Альфрэда (f.158).
Спасылкі
Евангелие Гримбальда (1012 — 1023, Винчестер \ Британская библиотека) // Искусствоед.ру Эадуи Басан
Катэгорыя:Ілюмінаваныя Евангеллі Катэгорыя:Ілюмінаваныя рукапісы Катэгорыя:Творы XI стагоддзя Катэгорыя:Кнігі XI стагоддзя