Пра () — рака ў Разанскай і Маскоўскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Ака (басейн Волгі).
Даўжыня ракі 167 км. Плошча вадазбору 5520 км². Сярэдні расход вады за 99 км ад вусця 24,1 м³/с. Сярэдні шматгадовы сцёк 0,761 км³/год. Выцякае з возера Святое, працякае па Мяшчорскай нізіне. У верхнім цячэнні працякае праз Клепікаўскія азёры, у ніжнім — па тэрыторыі Окскага біясфернага запаведніка. Рэчышча слаба звілістае ў верхнім цячэнні і пераважна звілістае ў сярэднім і ніжнім. Ніжэй возера Мартынава рака ўтварае некалькі рукавоў. Пойма ракі забалочаная, са старычнымі азёрамі і пратокамі. Шырыня поймы ад 0,5 да 4 км. Жыўленне пераважна снегавое. У раку ўпадае вялікая колькасць меліярацыйных каналаў. Сярод прытокаў: Кадзь, Белая, Ураж, Соўка і інш.
На рацэ горад Спас-Клепікі (Разанская вобласць).
Літаратура
Спасылкі Государственный водный реестр РФ Михайлова Н. М. Пра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Разанскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Прытокі Акі (прыток Волгі)