Папіга́й () — рака ў Краснаярскім краі Расіі, прыток ракі Хатанга (упадае ў яе эстуарый).

Даўжыня ракі 532 км. Плошча вадазбору 50 300 км². Сярэдні расход вады каля 400 м³/с. Аб’ём сцёку 9,468 км³/год. Выток ракі і верхняе цячэнне знаходзіцца на поўначы Сярэднесібірскага пласкагор’я, ніжняе цячэнне — па Паўночна-Сібірскай нізіне. Упадае ў эстуарый ракі Хатанга. Даліна ракі ў ніжнім цячэнні шырокая і забалочаная, рэчышча дзеліцца на рукавы. У верхнім цячэнні на рацэ шмат парогаў. Замярзае рака ў верасні, вызваляецца ад лёду ў чэрвені. Жыўленне Хатангі пераважна снегавое.

Сярод прытокаў: Арбангда, Эгэ-Юрэгэ, Кастрамін, Фаміч, Амбарная, Дулган, Балаганнах, Дунальду, Кыыллаах і інш. Густата рачной сеткі 0,53 км/км². У басейне ракі шмат азёр. На рацэ пасёлак Папігай.

Літаратура

Попигай //

Спасылкі Государственный водный реестр РФ Жук В. А., Повалишникова Е. С. Попигай // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»

Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Басейн мора Лапцевых