Генуэ́зская фартэ́цыя (, ) — фартэцыя у горадзе Судак, што на паўвостраве Крым. Пабудавана генуэзцамі з 1371 да 1460 года на былым каралавым рыфе — гары Кыз-Куле-Бурун, або Крэпасная. Плошча фартэцыі каля 30 га.
Гісторыя Першыя фартыфікацыйныя збудаванні сучаснага Судаку былі ўзведзеныя візантыйцамі ў VI—VII стагодздзях. Потым фартэцыяй завалодалі хазары, у X—XII стагодздзях — зноў візантыйцы. У XIII стагодздзі Сугдзея становіцца венецыянскай калоніяй, але апошнія былі хутка выцеснены з Крыму генуэзцамі. У 1365 годзе яны захапілі Сугдзею, а крыху пазней — і ўвесь поўдзень Крыму. Менавіта ў гэты перыяд была пабудавана асноўная частка сучаснай фартэцыі, таму за ёй і замацавалася назва генуэзскай.
У 1475 туркі распачалі аблогу фартэцыі, у выніку чаго консул з войскам уцёк морам, а жыхары здаліся заваёўнікам. На некалькі стагодздзяў Сугдэя апынулася ў складзе Атаманскай імперыі, пакуль у XVIII стагодздзі Крым не быў далучаны да Расійскай імперыі. У 1960-я гады савецкія ўлады спрабавалі надаць фартэцыі першасны выгляд, але беспаспяхова.
Фартэцыя ў савецкім кіно Атэла (1955) Кольцы Альманзора (1977) Піраты XX стагодздзя (1979) Адысея капітана Блада (1991) Майстэр і Маргарыта (тэлесерыял) (2005)
Спасылкі
Катэгорыя:Судак (горад) Катэгорыя:Славутасці Крыма Катэгорыя:Генуэзскія калоніі