Станіслаў Іосіфавіч Растоцкі (,  — ) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, педагог. Народны артыст СССР (1974). Лаўрэат Ленінскай (1980) і двух Дзяржаўны прэмій СССР (1970, 1975). Член КПСС з 1951 года.

Біяграфія У верасні 1944 года стаў студэнтам Інстытута кінематаграфіі, у майстэрні Р. М. Козінцава. Вучыўся сем гадоў, бо адначасова з вучобай працаваў у карцінах майстра на кінастудыі «Ленфільм». Калі вучоба падышла да канца, Р. М. Козінцаў назваў прозвішча Растоцкага як рэжысёра, гатовага адразу працаваць у мастацкім кінематографе. Дыпломную карціну «Шляхі-дарогі» не выпусцілі на экраны з-за ідэйных меркаванняў. У 1952 годзе Растоцкі атрымаў накіраванне на ЦКДЮФ імя М. Горкага, дзе яму наканавана было застацца на ўсё жыццё. Выкладаў ва УДІК.

Двойчы фільмы Растоцкага былі намінаваны на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» («А зоры тут ціхія», «Белы Бім Чорнае вуха»), тройчы, па апытаннях часопіса «Савецкі экран», яго карціны прызнаваліся лепшымі фільмамі года («А зоры тут ціхія», «Дажывем да панядзелка», «Белы Бім Чорнае вуха»).

Фільмаграфія Рэжысёр — Шляхі-дарогі (дыпломная работа, на экраны выйшаў у 1956) 1955 — Зямля і людзі (паводле апавяданняў Г. Траяпольскага «Запіскі агранома») 1957 — Справа была ў Пянькове 1959 — Майскія зоркі 1962 — На сямі вятрах 1963 — Зімовыя эцюды (кароткаметражны) 1966 — Герой нашага часу 1968 — Дажывём да панядзелка 1972 — А зоры тут ціхія 1977 — Белы Бім Чорнае вуха 1979 — Прафесія — кінаакцёр (дакументальны) 1980 — Эскадрон гусар лятучых (сумесна з Н. Хубавым) 1985 — І на камянях растуць дрэвы (сумесна з К. Андэрсанам) 1989 — З жыцця Фёдара Кузькіна

Літаратура

Катэгорыя:Выпускнікі УДІКа Катэгорыя:Выкладчыкі УДІКа Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Інваліды Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР Катэгорыя:Сацыялістычны рэалізм