Ян Маджарскі (Аванес Маджаранц) (пачатак XVIII стагоддзя, Стамбул або Сяміграддзе — 16 студзеня 1785, ф. Сёлка, цяпер СлуцкМаджарские: армянский род в истории Беларуси / Д. В. Лисейчиков, Е. С. Глинский, при участии Г. А. Берестового, К. И. Карлюка; редкол.: А. В. Хечоян (председатель) [и др.]. — Ереван ; Минск : Фонд «АНИВ» ; НИАБ, 2023. — ISBN 978-985-90566-5-9) — ткач, мастак, кіраўнік і арандатар Слуцкай мануфактуры шаўковых паясоўЛазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 126..

Біяграфія Нарадзіўся ў Стамбуле або Сяміграддзі ў сям’і венгра па імені Нума (сына Міхала) і армянкі. Бацька служыў у аўстрыйскім войску і патрапіў у турэцкі палонЗміцер Юркевіч. Дакументальныя крыніцы да радаводу Станіслава Манюшкі.

Ткацкаму рамяству навучаўся ў Стамбуле. У 1740-х вырабляў паясы на мануфактуры князёў Патоцкіх у Станіславе. У 1758 годзе быў запрошаны ваяводам віленскім Міхалам Казімірам Радзівілам (Рыбанькам) у Нясвіж, потым працаваў у Слуцку, дзе кіраваў мануфактурай шаўковых паясоў (персіярняй). Бурлівая дзейнасць слуцкай персіярні прыносіла Маджарскаму вялікі прыбытак. Ён набыў за 30 тысяч злотых фальварак Сёлка (які цяпер увайшоў у паўночныя гарадскія межы Слуцка), а потым нават змог дамовіцца з сынам аб арэндзе фабрыкіЗміцер Юркевіч. Таямніцы Манюшкаў. Частка XVI. Маджарскія. № 31 (1470) 01.08.2020 — 08.08.2020 г ў 1776—1780 гадах.

Некаторы час лічылася, што Ян Маджарскі памёр неўзабаве пасля вандроўкі ў Стамбул у 1780 г. У пачатку XX ст. былі адшуканы звесткі, паводле якіх Ян Маджарскі ў 1796 г. прадстаўляў у Навагрудскі земскі суд дакументы Леана Маджарскага, што ссоўвала дату смерці Яна на 1800—1801 гг. Аднак апошнія даследаванні паказалі, што дакументы падаваў Ян Францішак, сын Леана. Ян Маджарскі памёр 16 студзеня 1785 года ў сваім маёнтку Сёлка пад Слуцкам. Пра гэта ў лісце Каралю Станіславу Радзівілу ад 17 студзеня 1785 г. паведаміў генеральны аканом Слуцкага княства Барталамей Непакайчыцкі: «Учорашняга дня стары мэтр персіяр развітаўся з гэтым светам» (Na dniu wczorayszym staruszek metr persjarz z tym się swiatem pożegnał).

Быў пахаваны ў слуцкіх бернардзінаў.

Творчасць Распрацаваў кампазіцыйную структуру, віды паясоў (двухбаковыя, чатырохчастковыя) і асноўныя тыпы дэкору паясоў.

Сям’я З жонкай Армінэ (магчыма, яе імя Разалія) мелі сына Лявона і некалькі дачокЛазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 23..

Катэгорыя:Постаці Слуцка Катэгорыя:Постаці ткацкай справы