Арсеній Бандарэнка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Лімановія» з Лімановы.
Клубная кар’ера З 2012 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўская каманда спыніла існаванне, і малады абаронца ў пачатку 2016 года трэніраваўся з асновай «Дынама», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Зорку-БДУ».
Да сезона 2017 зноў рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку быў аддадзены ў чарговую арэнду, на гэты раз у «Прамень». Стаў асноўным абаронцам клуба і дапамог яму атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2018 года арэнда была падоўжаная на сезон 2018. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове"Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў трывалым абаронцам каманды, але не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі.
У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»Павлюковец и Бондаренко стали игроками "Торпедо-БелАЗ". Не здолеўшы атрымаць месца ў аснове, пачынаў сезон 2020 у дублі жодзінцаў, і ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»Горбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи", дзе стаў асноўным абаронцам. У ліпені 2020 года вярнуўся ў з арэнды «Тарпеда-БелАЗ»Аренда Бондаренко в "Смолевичах" закончилась і неўзабаве быў пераведзены ў «Гомель». У «Гомелі» гуляў у стартавым складзе, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года пакінуў клуб.
У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні»Ханкевич и Бондаренко перешли в "Сморгонь", дзе па чарзе выхадзіў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года пакінуў клубХанкевич и Бондаренко ушли из "Сморгони".
У жніўні 2021 года падпісаў кантракт з польскім клубам з IV лігі «Лімановія».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкая зборныя Беларусі. 1 чэрвеня 2016 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Македоніі (1:1).
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Дынама 16 0 2013 дубль Дынама 22 0 2014 дубль Дынама 32 1 2015 Д2 Бяроза-2010 27 1 2016 Д2 Зорка-БДУ 22 2 2017 Д2 Прамень 28 4 2018 Д1 Прамень 25 0 2019 Д1 Дняпро 28 1 2020 (пач.) дубль Тарпеда-БелАЗ 2 0 2020 (1) Д1 Смалявічы 10 0 2020 (2) Д2 Гомель 12 2 2021 (1) Д1 Смаргонь 9 2 Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Лімановія Ліманова Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск