Мая Энджэлаў (, сапраўднае імя Маргарыт Эн Джонсан, , нар. , , ЗША — , Уінстан-Сейлем, ЗША) — амерыканская пісьменніца і паэтэса. Яе пяру належыць сем аўтабіяграфіі, пяць кніг нарысаў, некалькі зборнікаў вершаў. Яе імя значыцца сярод аўтараў шэрагу п’ес, кінафільмаў і тэлевізійных шоў, якія выходзілі ў свет на працягу больш за пяцьдзесят гадоў. Мая Энджэлаў — уладальніца мноства ўзнагарод і больш за трыццаць ганаровых доктарскіх ступеняў. Кніга «Я ведаю, з-за чаго птушка спявае ў клетцы»", хроніка яе жыцця да 16 гадоў, прынесла ёй сусветную вядомасць.

Мая Энджэлаў прымала актыўны ўдзел у руху за грамадзянскія правы. Ёй давялося працаваць з Марцінам Лютэрам Кінгам і Малкальмам Іксам. У 1993 годзе на інаўгурацыі прэзідэнта Біла Клінтана яна прачытала свой верш «На пульсе раніцы».

Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі