Тачмамед Ніязмамедаў (1914—1943) — старшы сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944), Герой Туркменістана.
Біяграфія Тачмамед Ніязмамедаў нарадзіўся ў 1914 годзе ў вёсцы Джэджырс (цяпер — Гызыларбацкі этрап Балканскага велаята Туркменістана). Пасля заканчэння педвучылішча працаваў спачатку настаўнікам, затым дырэктарам у школах. У кастрычніку 1941 года Ніязмамедаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лістапада 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да верасня 1943 года гвардыі старэйшы сяржант Тачмамед Ніязмамедаў быў памочнікам камандзіра кулямётнага ўзвода 3-га эскадрону 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 16-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года ўзвод Ніязмамедава пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Ніўкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. 30 верасня 1943 года ў раёне вёскі Галкі таго ж раёна Ніязмамедаў на чале кулямётнага разліку адбіў нямецкую контратаку, толькі асабіста знішчыўшы каля 10 салдатаў і афіцэраў праціўніка. 14 лістапада 1943 года Ніязмамедаў загінуў у баі. Пахаваны ў вёсцы Вышамір Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявога задання камандавання ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы сяржант Тачмамед Ніязмамедаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна. Пасмяротна ўдастоены звання «Герой Туркменістана».
У гонар Ніязмамедава названы вуліца ў Гызыларбаце і школа ў вёсцы Чукур Гызыларбацкага этрапа, усталяваны бюст у Гызыларбаце.
Літаратура
Ахмадиев Т. Х. Башкирская гвардейская кавалерийская. Уфа, 1999. Ими гордится Туркменистан. — Ашхабад, 1973. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.
Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро