Ніклаўс Вірт (; , Вінтэртур — ) — швейцарскі вучоны-інфарматык, тэарэтык распрацоўкі праграмнага забеспячэння і стваральнік моў праграмавання Pascal, Модула-2 і Oberon. За распрацоўку інавацыйных моў праграмавання атрымаў прэмію Цьюрынга ў 1984 годзе.
Біяграфія Нарадзіўся ў Вінтэртуры, Швейцарыя. У 1954 годзе паступіў на факультэт электронікі Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха(ETH). Атрымаўшы ў 1959 годзе ступень бакалаўра, паступіў ва універсітэт Лаваля ў Квэбеку, дзе атрымаў ступень магістра ў 1960 годзе. Працягнуў навучанне ў Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, дзе атрымаў доктарскую ступень у 1963 годзе.
З 1963 па 1967 год працаваў асістэнтам у Стэнфардскім універсітэце (Каліфорнія). У 1967 годзе працаваў як дацэнт у Цюрыхскім ўніверсітэце, у 1968 годзе стаў прафесарам інфарматыкі ў ETH, дзе працаваў па 1999 год.
Вірт быў галоўным распрацоўшчыкам моў праграмавання Euler (1965), PL360 (1966), ALGOL W (1966), Pascal (1970), Modula (1975), Modula-2 (1978), Oberon (1987), Oberon-2 (1991) і Oberon-07 (2007). Таксама уваходзіў у каманду распрацоўкі аперацыйных сістэм Medos-2 (1983) і Oberon (1987).
У 1984 годзе Вірт атрымаў ад Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі(ACM) прэмію Цьюрынга за распрацоўку моў праграмавання.
У 1995 годзе стала вядомым выказванне Вірта (цяпер называецца законам Вірта, падобна да закона Мура) паводле якога праграмнае забеспячэнне становіцца больш павольным, чым апаратнае забеспячэнне.