Савецкая вуліца () — вуліца ў горадзе Лідзе Гродзенскай вобласці Беларусі.

Гісторыя Адна са старэйшых вуліц горада. Археолагі вызначылі, што культурны слой тут дасягае 2,5 метра (каля музычнага каледжа). Гістарычна Віленская-Замкавая была галоўнай вуліцай вузкай сялібнай тэрыторыі, заціснутай паміж двума рэкамі, і паўтарала абрысы водападзелу, ідучы ад замка (1320-1330-я) каля зліцця рэк у кірунку да Вільні, ад якога і пайшла назва. Упершыню назва Віленская згадваецца 20 верасня 1674 г., калі лідская мяшчанка Соф’я Івашкевіч падарыла манахам-кармелітам палову пляца на вуліцыУлица Виленская. 1908—1917 гг. .

У канцы XVIII ст. склаліся чатыры папярочныя вуліцы рознай ступені развітасці, якія адыходзілі ў бакі ад галоўнай вуліцы. Па Віленскай вуліцы склаўся кампактны двухцэнтрава лінейны грамадскі цэнтр, абумоўлены камунікацыяй паміж дзвюма плошчам: галоўнай гандлёва-адміністрацыйнай шматвугольнага абрысу і культурна-гандлёвай трохвугольнай перад замкам. Уздоўж вуліцы быў созданы рад манументальных збудаванняў, якія адрозніваліся цеснай згрупаванасцю.

З поўдня на поўнач па вуліцы размяшчаліся фарны Крыжаўзвіжанскі касцёл (1747—1770), касцёл Дзевы Марыі (другая палова XVIII ст.) і кляштар кармелітаў, ратуша (XVIII ст.), сінагога (XVIII ст.), базыльянская царква з манастыром (XVIII ст.), касцёл Святога Іосіфа (1797—1825).

Да 1824 г. Віленская была выбрукавана каменемУлицы Лиды или лидские годонимы . Пажар 23 жніўня 1842 года ў Лідзе ўзнік з-за перагрэву печы ў яўрэйскай лазні. У выніку згарэлі касцёл піяраў, школьны двор, частка дамоў каля Рыначнай плошчы і 43 дамы ўздоўж вуліцы Віленскай, паводле іншых звестак, згарэлі 80 яўрэйскіх дамоў і 40 хрысціянскіх, а таксама павятовая драўляная паштовая кантораЛаўрэш Л. Лiда на старых паштоўках. Гісторыя горада. На плане горада, складзеным пасля пажару, бачна, што гарадская тэрыторыя прасунулася на поўнач уздоўж Віленскай дарогіЛаўрэш, Л. Л.Ліда ўчора і сёння : гісторыя горада ў выявах / Леанід Лаўрэш. — Ліда : Лідская друкарня, 2013. — 152 с. ISBN 978-985-6437-29-1..

У сярэдзіне XIX стагоддзя, па ўспамінах Мірона Браніслава Нарбута, Ліда гэта «адна доўгая вуліца Віленская, якая праходзіць па ўсёй даўжыні горада на працягу вярсты. Папярок іншая вуліца — Каменская, па баках вуліцы кароткія: Сенатарская і Крывая і, нарэшце, Рынак».

6 кастрычніка 1891 г. у Лідзе здарыўся пажар, у якім згарэла большая частка горада, практычна ўся яго цэнтральная частка. Хутка пасля пажару вуліца Віленская была забудаваная цаглянымі двухпавярховымі будынкамі, напершых паверхах якіх размясціліся крамы, майстэрні, закусачныяі г. д.

У пачатку ХХ стагоддзя Віленская была гандлёвым і прамысловым цэнтрам Ліды, на ёй размяшчаліся 206 прадпрыемстваў: майстэрні, аптэкі, пякарні, кафэ, кандытарскія, чайныя, корчмы, гасцініцы, кінематограф, банкірскія канторы, казначэйства, шматлікія крамы, склады і пошта. У 1913 г. працягласць вуліцы складала 2 км. Першыя паверхі будынкаў ад касцёла да сабора ўяўлялі сабой гандлёвы пасаж без даху працягласцю 400 м, другія паверхі былі жылымі. Унутры вузкіх выцягнутых да Лідзейкі і Каменцы двароў размяшчаліся заводы — медаварны, 2 піваварныя, 2 лесапільныя, чыгуналіцейны, цукерачная і тытунёвая фабрыкі, 2 друкарні.

У 1921 г. частка вуліцы Віленскай да чыгуначнага пераездуУлицы Лиды или лидские годонимы (2 часть) была перайменавана ў вуліцу Сувальскага палка, названую ў гонар 41-га Сувальскага палка, які не пусціў у Ліду часці Чырвонай Арміі, якія ўцякалі пасля паражэння пад Варшавай у 1920 годзе. У прастамоўі вуліца называлася проста СувальскайСеверный городок. 3-й Седлецкий полк Западной дивизии РККА .

На мяжы 1920-1930-х гадоў на вуліцы Сувальскай знаходзілася 20 галантарэйных крамаў, 14 з вырабамі тэкстыльнай прамысловасці, т.зв. мануфактура, 13 з таварамі спажывецкімі, 9 з т. зв. таварамі каланіяльнымі, 6 піўных, 5 крамаў з абуткам, 5 цукерняў, 3 кнігарні, 3 крамы з вяндлінамі (вэнджанасцямі), 3 з напоямі алкагольнымі, 2 з мэбляю і г.д., былі таксам 4 банкі. Яўгенія Ярмантовіч у сваёй кнізе «У цені замка Гедзіміна» (1995) апісвае вуліцу ў 1930-я гады: «Вуліца Сувальская была густа забудавана з абодвух бакоў. Паміж разнастайнымі крамамі і крамкамі амаль не было прамежкаў, так блізка суседнічалі яны паміж сабой. Стваралася ўражанне вялікага гандлёвага цэнтра»Незабыўная вуліца Сувальская 30-х гадоў ХХ стагоддзя.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР ў 1939 годзе атрымала назву Савецкая.

У паваенны перыяд мерыдыянальны кірунак у планіроўцы горада быў прадстаўлены адной толькі Савецкай вуліцай. Такая сітуацыя захоўвалася да завяршэння праспекта ПерамогіЮрий Кишик. Лида-2010: преемственность архитектурных свершений. Архитектура и строительство № 6 (217) 2010 г. 07.12.2010.

Размяшчэнне Да скрыжавання з вул. Кірава арыентавана з паўдня на поўнач, пасля — з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Размешчана паміж праспектам Перамогі і ракой Лідзеяй. Пачынаецца ад скрыжавання вуліц Замкавай і Грунвальдскай каля плошчы 600-годдзя Ліды і Лідскага замка, перасякае вуліцу Ленінскую, з ўсходу прымыкае вуліца Таўлая, з захаду — вуліца Кірава, далей перасякае вуліцы Міцкевіча, 8 Сакавіка, з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Фабрычная, завяршаецца за чыгуначнымі пуцямі скрыжаваннем з вуліцай Льва Талстога, пераходзячы ў вуліцу Свярдлова. Даўжыня вуліцы складае каля 1,8 км.

Забудова

Няцотны бок Сувальская вуліца, 3 (не захаваўся) — будынак, у якім размяшчаліся тэхнічны аддзел гарадской управы, гарадская бібліятэка і рэдакцыя «Лідскай зямлі», перанесеная ў 1938 г. з вуліцы Замкавай. Прыблізна на месцы, дзе былі дамы № 3, 5, 7 на вул. Сувальскай зараз стаіць гандлёвы дом «Юбілейны» па Савецкай вуліцы, 1. Гарадская бібліятэка аднавіла сваю працу ў 1922 г. Запачаткаваў кніжныя фонды бібліятэкі былы бурмістр Ліды Рудольф Бергман, ён падараваў гораду сваю асабістую бібліятэку. Не менш за 25 % кніг прыпадала на яўрэйскую літаратуру. Гэта была адна з лепшых устаноў такога кшталту ў Заходняй Беларусі. Сучаснікі адзначалі, што ў яе фондах былі навейшыя выданні сусветнай літаратуры, творы, адзначаныя высокімі ўзнагародамі, Нобелеўскімі і іншымі прэміямі. У фондзе мэтанакіравана быў выдзелены раздзел краязнаўчай літаратуры. Пры канцы 1937 г. у гарадской бібліятэцы прайшоў двухдзённы семінар павятовых бібліятэк. Пры канцы 1938 г. бібліятэка была грунтоўна адрамантавана і атрымала новыя пакоі. Чытальная зала засталася ў былым бібліятэчным пакоі, а кніжныя фонды былі перанесены ў два новыя пакоі таго ж будынка. Яўрэйскі аддзел таксама атрымаў два новыя пакоі, у першым зроблена чытальная зала, а ў другім кнігасховішча.

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў (не захаваўся). 20 мая 1672 года кармеліты атрымалі пляц для касцёла. У 1684 г. фундушы былі зацверджаны каралём Янам III Сабескім. Будоўля працягвалася вельмі доўга, і толькі 5 верасня 1714 г. касцёл быў асвечаны віленскім біскупам Канстанцінам Казімірам Бжастоўскім. Ёсць меркаванне, што кармеліцкі касцёл моцна пацярпеў падчас Паўночнай вайны, і гэта зацягнула будаўніцтва.

На працягу XIX ст. першы паверх кляштара часта выкарыстоўваўся для свецкіх мэтаў. Акрамя павятовага архіва, тут месціліся павятовая каса і нават суд з канцылярыяй. Ужо на пачатку XIX ст. касцёл і кляштар патрабавалі рамонту, удалося адрамантаваць фасад, гзымсы і дахі. Але 20 траўня 1826 г. пажар знішчыў дах і пашкодзіў скляпенні. Пасля пажару касцёл стаяў занядбаны і брудны. У 1829 г. была пабудавана новая званіца. Касцёл закрыты царскім указам ад 6 верасня 1835 года.

Выкананыя ў 1840 г. абмеры сведчыць, што касцельныя скляпенні ўжо не існавалі. У 1845 г. будынак кляштара быў перароблены на вайсковы шпіталь, касцёл быў кінуты і разбураўся. У 1851 г. кляштар апісваўся як кінуты і разбураны. У 1858 г. муры святыні «ледзь трымаліся».

У 1908 г. касцёл быў разабраны. Цэгла выкарыстоўвалася для будаўніцтва кашараў Паўночнага вайсковага гарадка. У тым жа 1908 г. кляштар занялі вайскоўцы. Пад час нямецкай акупацыі 1915-18 гг. у будынку былога кляштара месціўся салдацкі клуб. З 1927 г. ў будынку кляштара размясцілася староства Лідскага павета. У час Вялікай Айчыннай вайны, у 1941 г., будынак былога кармеліцкага кляштара згарэў, але сцены яго стаялі да пачатку 1950-х гг.Падарожжа па старадаўніх вуліцах Ліды. 21 ліпеня 2016, пасля чаго знесены. Зараз на месцы кляштара знаходзіцца будынак музычнага каледжаЛаўрэш Леанід. Лідскія касцёлы // Летапісец 4(64)-2014..

Віленская вуліца, 19 (не захаваўся) — з 1917 г. пачаў працаваць гатэль «Нямецкі дом». З боку вуліцы Віленскай да гатэля была прыбудавана летняя тэраса рэстарана, з якой для наведвальнікаў меўся добры відарыс цэнтральнай вуліцы горада. Дом гарэў падчас вулічных баёў 1919 і  гг. і страціў летнюю тэрасу і трэці, мансардны паверх. № 3 — Лідскі дзяржаўны музычны каледж. № 31 — будынак (1912) — № 63 — Храм святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца на могілках. ЦЭЦ

Цотны бок № 2 — Касцёл Узвіжання Святога Крыжа. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера: 3 алтары і амбон, арнаментальная лепка, роспісы скляпенняў і сцен (XVIII стагоддзе) — № 8 — Лідскі раённы выканаўчы камітэт і Лідская дзіцячая музычная школа мастацтваў.

№ 12 — Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (былы кінатэатр «Кастрычнік»). № 16 — двухпавярховы будынак. У двары дома знаходзіўся будынак кінатэатра «Эра». Абодва будынкі згарэлі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У доме падчас вайны у яго сценах месцілася кухня, што карміла яўрэяў лідскага гета, калі яны пад канвоем выконвалі работы па разборцы згарэўшага цэнтра горада, таму ён не быў разабраны і быў адноўлены толькі пасля вайны. Пасля невялікага рамонту адразу пасля 1945 года ў ім пачаў працаваць гарадскі кінатэатрЛаўрэш Леанід. Лідскія кінатэатры // Маладосць 2017. № 11. С. 95-104.. З успамінаў гараджанКанчэўская, Л. Маленькая аповесць пра любоў. / Л. Канчэўская. // Ад Лідскіх муроў. — 2015. — № 8. — С. 262.:

№ 18 — Лідскі каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. № 20 — Ансамбль былога кляштара піяраў (1797—1824, перабудаваны пад праваслаўную царкву ў 1863 годзе): Свята-Міхайлаўская царква (былы Іосіфаўскі касцёл), кляштарны корпус — № 40 — Лідскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці. Лідсельмаш

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вуліцы Ліды