Джозеф Ланкастэр ( — ) — англійскі педагог, наватар народнай адукацыі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Лондане ў сям'і крамніка. Па веравызнанні быў квакерам. Займаўся бясплатным навучаннем бедных дзяцей, заснаваўшы першую такую школу ў 1798 годзе, і выпрацаваў арыгінальную школьную сістэму, якая атрымала шырокае распаўсюджванне. Пры садзейнічанні Корстана і Фокса, заснавальнікаў British and foreign Society for education, заснаваў у 1808 годзе сваю першую нармальную школу, а ў 1818 годзе — першую школу, якая рыхтавала настаўнікаў для школаў яго сістэмы.

У 1811 годзе было ўжо 95 школаў Ланкастэрскай сістэмы, у якіх вучыліся 30000 вучняў. Яго спроба ўжываць сваю сістэму ў вышэйшай адукацыі пацярпела няўдачу; ён эміграваў у Амерыку, з 1828 года жыў у Канадзе, затым арганізаваў навучальную справу ў Калумбіі (1820-1829). Памёр у Нью-Ёрку ад траўмаў, атрыманых пасля траплення пад экіпаж.

Педагагічная сістэма Ланкастэра апісана ім у двух кнігах: «Improvement in Education» (Лондан, 1805) і «The British System of Education» (1810). Вядомы тым, што выступаў катэгарычна супраць «прамых» цялесных пакаранняў, замест гэтага звязваючы вінаватых вучняў у мяшках і падвешваючы іх над падлогай.

Спасылкі

Biography at the Dictionary of Canadian Biography Online British & Foreign School Society British Schools Museum, Hitchin, UK A Film about Lancasterian Monitorial School

Катэгорыя:Квакеры Катэгорыя:Педагогі Вялікабрытаніі