Дзмітрый Міхайлавіч Тамела (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера Некаторы час займаўся ў мінскай школе «Змена», пазней на аматарскім узроўні гуляў за «Іслач». Дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў клубе «Зорка-БДУ» ў Другой лізе. Пачынаючы з сезона 2014 выступаў разам з клубам у Першай лізе, стаў адным з лідараў і капітанам каманды.

У снежні 2016 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда». У складзе тарпедаўцаў таксама стаў іграком асновы, у сезоне 2017 з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У красавіку 2018 года не гуляў з-за траўмы, пасля чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з ліпеня 2018 года замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2019 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе замацаваўся ў якасці іграка асновы. Гуляў у клубе да канца сезона 2021.

У сакавіку 2022 года падпісаў кантракт са «Смаргонню», якой дапамог па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2023 года вярнуўся ў «Нафтан», у лютым афіцыйна падпісаў кантракт з клубам. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з «Нафтанам».

У красавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Оршу». У ліпені 2024 года, пакінуўшы «Нафтан», падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2012 Д3 Зорка-БДУ 7 0 2013 Д3 Зорка-БДУ 23 1 2014 Д2 Зорка-БДУ 26 0 2015 Д2 Зорка-БДУ 28 10 2016 Д2 Зорка-БДУ 22 3 2017 Д2 Тарпеда 30 11 2018 Д1 Тарпеда 23 3 2019 (1) Д1 Тарпеда 13 0 2019 (2) Д2 Нафтан 12 11 2020 Д2 Нафтан 21 4 2021 Д2 Нафтан 28 4 2022 Д2 Смаргонь 21 6 2023 Д1 Нафтан 22 2 2024 (пач.) Д1 Нафтан 2 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Орша