Шведская крона (па-шведску: krona, код ISO 4217: SEK) — афіцыйная валюта Швецыі.
Зараз выкарыстоўваюцца: Манеты 1 і 2 узору 2016 года — сталь з медным пакрыццём. Манеты 5 крон узору 2016 года — сплаў пад назвай «нóрдык» (медзь, алюміній, цынк і волава). Манеты 10 крон узору 1991 года — сплаў «нордык». Банкноты наміналам 20, 50, 100, 200, 500 і 1 000 крон, уведзеныя ў 2015 годзе.
Гісторыя thumb|left|2 кроны 1897 года. Оскар II З XVI стагоддзя да 1873 года ў Швецыі меў хаджэнне рыксдалер (або «далер»).
5 мая 1873 года паміж Даніяй і Швецыяй быў заключаны фінансава-эканамічны саюз. 1 красавіка 1876 года да саюза далучылася Нарвегіяй (якая фактычна знаходзілася да 1905 года пад уладай шведскіх каралёў). Саюз забяспечваў фіксаваны курс абмену і стабільнасць валют. Аднак кожная краіна працягвала выпускаць сваю ўласную валюту.
У выніку ўступлення ў гэты саюз Швецыя змяніла старую назву сваёй валюты — рыксдалер, на новую — крона (Krona). Валюта Даніі да таго часу ўжо называлася крона (Krone), гэтак жа як і нарвежская крона (Krone). Усе тры назвы азначаюць «карона», а розніца ў напісанні абумоўлена толькі адрозненнямі ў скандынаўскіх мовах.
Эры Шведская крона дзеліцца на 100 э́ры (). Раней у абарачэнні існавалі манеты вартасцю 1, 2, 5, 10, 25 і 50 эры.
У нашы дні грашовая адзінка эры існуе толькі фармальна — у фізічным выглядзе апошнія разменныя манеты (50 эры) былі выведзены ў 2010 годзе. Самыя ж дробныя наміналы манет, 1 і 2 эры, былі выведзены з абароту яшчэ ў 1972 годзеКаралеўскія грошы. Шведскія кроны.
Пераход Швецыі на Еўра Згодна з міжнароднымі дамовамі ад 1994 г., Швецыя павінна была далучыцца да еўразоны і, такім чынам, перайсці на еўра, калі будуць выкананы крытэрыі канвергенцыі. Нягледзячы на гэта, 14 верасня 2003 года ў Швецыі быў праведзены кансультатыўны рэферэндум па еўра, на якім 56% выбаршчыкаў выказаліся супраць прыняцця валюты (пры агульнай яўцы ў 82,6%).
Спасылкі
Катэгорыя:Крона Катэгорыя:Грошы Швецыі Катэгорыя:Еўрапейскія валюты Катэгорыя:Эканоміка Швецыі