Давід Давідавіч Бурлюк (, сядзіба Сяміротаўшчына Харкаўскай губерні — , Хэмптан-Бейз, востраў Лонг-Айленд, штат Нью-Ёрк, ЗША) — расійскі паэт, мастак, адзін з заснавальнікаў расійскага футурызму.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і агранома, вучыўся ў Казанскім і Адэскім мастацкіх вучылічшах. У другу дэбютаваў у 1899. У 1907—1908 Бурлюк сыйшоўся з левымі мастакамі і ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1911—1914 займаўся разам з У. У. Маякоўскім у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, разьбярства і архітэктуры. Удзельнік футурыстычных зборнікаў «Садок суддзяў», «Аплявуха грамадскаму густу» і інш.

У Першую сусветную вайну Бурлюк не падлягаў прызыву, бо ў яго не было левага вока. Жыл у Маскве, выдаваў вершы, супрацоўнічаў у газетах, пісаў карціны. У 1918—1920 гастраляваў разам з В. Каменскиім і У. Маякоўскім па Урале, Сібіры, Далёкаму Усходу. У 1920 эміграваў у Японію, дзе пражыў два года, вывучаючы культуру Усходу і займаючыся жывапісам.

У 1922 пасяліўся ў ЗША. У Нью-Ёрку Бурлюк развіў актыўнасць у прасавецкі арыентаваных групах і, напісаўшы паэму да 10-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, імкнуўся, у прыватнасці, набыць прызнанне ў якасці «бацькі рускага футурызму». Свае зборнікі, брашуры, часопісы Бурлюк выдаваў разам з жонкай Марыяй Нічыпараўнай Бурлюк і праз сяброў распаўсюджваў гэтыя выданні пераважна ў межах СССР.

З 1930 на працягу дзесяцігоддзяў Бурлюк сам выдаваў часопіс «Color and Rhyme» («Колер і рыфма»), часткай на англійскай, часткай на рускай мовах, аб’ёмам ад 4 да 100 старонак, са сваімі маляўнічымі працамі, вершамі, рэцэнзіямі, рэпрадукцыямі футурысцкіх твораў і т. п. У 1956 і ў 1965 гадах наведаў СССР. Нягледзячы на шматразовыя прапановы да выдання ў СССР сваіх твораў, яму не атрымалася надрукаваць ні радка.

Памёр 15 студзеня 1967 года ў г. Хэмптан-Бейз, штат Нью-Ёрк. Яго цела было крэміранава паводле завяшчання і прах развеяны сваякамі над водамі Атлантыкі з борта парома. Першую манаграфію пра Бурлюка напісаў Майкл Голд.

Галерэя Фатаграфіі

Творы

Спасылкі Бурлюк Давід вершы ў Анталогіі рускай паэзіі Успаміны сучасніка В. А. Разумнага пра Д. Д. Бурлюка Давід Бурлюк на сайце «Свет Марыны Цвятаевай» «Амерыканскія» вершы на сайце «Гилея» Успаміны Давіда Бурлюка пра Веліміра Хлебнікава

Катэгорыя:Паэты Расіі Катэгорыя:Мастакі Расіі