Панкрэатычная ліпаза (ліпаза падстраўнікавай залозы, )) (КФ 3.1.1.3) — стрававальны фермент, які адносіцца да класу гідралаз, падкласу эстэраз. Па дзеянні на ліпіды панкрэатычная ліпаза падобная на крыві.

Сінтэз і роля

Панкрэатычная ліпаза сінтэзуецца ў падстраўнікавай залозе і выдзяляецца ў прасвет дванаццаціперснай кішкі і ў тонкі кішачнік, дзе расшчапляе тлушчы ежы — трыгліцерыды — на гліцэрыну і вышэйшыя тлустыя кіслоты. Такім чынам, гэтая ліпаза з’яўляецца важным ферментам у працэсе пераварвання тлушчаў. Панкрэатычная ліпаза гідралізуе малекулы тлушчаў, якія паступаюць з ежай. Пры захворваннях падстраўнікавай залозы актыўнасць ліпазы значна павышаецца, і ліпаза ў вялікай колькасці пачынае вылучацца ў кроў. Паніжэнне ўзроўню ліпазы можа адбывацца пры анкалагічных захворваннях, акрамя  падстраўнікавай залозы, і пры няправільным харчаванні (лішку трыгліцерыдаў ў ежы).

Спасылкі

Панкреатическая липаза Панкреатическая недостаточность

Катэгорыя:Гідралазы