Яўге́нія Уладзі́міраўна Куцэпа́лава (нар. , Дзіўнагорск, Краснаярскі край) — расійская і беларуская біятланістка, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў 2002 года, Кубка і чэмпіянату свету ў складзе зборнай Беларусі, прызёр чэмпіянату Расіі па біятлоне, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па летнім біятлоне. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа (2002)[МАСТЕРА СПОРТА МЕЖДУНАРОДНОГО КЛАССА СССР И РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ].

Біяграфія На чэмпіянаце свету сярод юніёраў 1998 года ў Джэрыке выступала ў складзе расійскай каманды, была 15-й у спрынце і 27-й у індывідуальнай гонцы. На юніёрскім чэмпіянаце Еўропы 1998 года ў Раўбічах была шостай у спрынце і чацвёртай у гонцы пераследвання.

На сусветнай зімовай Універсіядзе 1999 года заваявала сярэбраныя медалі ў эстафецеУНИВЕРСИАДА. ШТРБСКЕ ПЛЕСО. Биатлон.

У 2000 годзе заваявала сярэбраныя медалі чэмпіянату свету па летнім біятлоне ў Ханты-Мансійску ў эстафеце (крос) у складзе зборнай Расіі разам са Святланай Дзяменцьевай, Наталляй Сакаловай і Яўгеніяй Міхайлавай, а таксама займала чацвёртыя месцы ў спрынце і гонцы пераследванняЛЕТНИЙ БИАТЛОН.

На ўзроўні чэмпіянату Расіі ў 2001 годзе станавілася сярэбраным прызёрам у каманднай гонцы і бронзавым прызёрам у эстафеце ў складзе каманды Краснаярскага краюБИАТЛОН. НОВОСИБИРСК. Чемпионат России. Эстафета.

У 2001 годзе перайшла ў зборную Беларусі. Прадстаўляла спартыўнае таварыства «Дынама» і горад Мінск.

Дэбютавала на Кубку свету ў сезоне 2001/02 на этапе ў Гохфільцэне, заняўшы 70-е месца ў спрынце. Удзельнічала ў зімовай Алімпіядзе 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе заняла сёмае месца ў эстафеце, 44-е — у спрынце і 28-е — у гонцы пераследвання. На этапах Кубка свету (па-за буйных турніраў) лепшым вынікам сталі 34-е месца ў індывідуальнай гонцы ў Паклюцы і гонцы пераследвання ў Антэрсельве. У агульным заліку Кубка свету сезона 2001/02 заняла 79-е месца (3 ачкі).

На чэмпіянаце Еўропы 2002 года ў Контыялахты была дзевятай у спрынце, 22-й — у пасьюце і 15-й — у індывідуальнай гонцы.

Па заканчэнні сезона 2001/02 спартсменка завяршыла кар’еру.

Асабістае жыццё Муж — Вадзім Сашурын, былы біятланіст зборнай Беларусі, дачкі Аляксандра (нар. 2003) і Марыя«СХВАТКА ЗА МЕДАЛИ БУДЕТ ВОЛЧЬЕЙ» (Вадим Сашурин).

Спасылкі

Профіль на сайце IBU Профіль biathlon.life Профіль infosport.ru

Катэгорыя:Біятланісткі Беларусі Катэгорыя:Біятланісткі Расіі Катэгорыя:Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа