Вало́брынка — рака (ручайОбщая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» ) у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Шчара (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 56 км². Выцякае з возера без назвы каля вёскі Асабнякі. Упадае ў Шчару ў напрамку на поўнач ад горада Слонім, прыкладна за 0,3 км на ўсход ад вёскі Разанаўшчына.

Каля ракі вёска Чамяры. На правым беразе ракі, каля вёскі Асабнякі, археалагічныя помнікі — селішча жалезнага веку, гарадзішча VI—XIX стагоддзяў.

Літаратура

Ліст карты N-35-99. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1983 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Слонімскага раёна Катэгорыя:Прытокі Шчары