Вялікі камень Пугачоўскі — валун граніту-рапаківі фінскага тыпу, знаходзіцца за 0,3 км на поўнач ад вёскі Вялікія Пугачы (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэнняПостановление Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь от 18 января 2008 г. № 4 Об объявлении некоторых геологических объектов в Гродненской области геологическими памятниками природы республиканского значения.
Валун складаецца з ружовага граніту буйназярністага, біятытавага, месцамі рапаківіпадобнага з-за ўключэнняў палявога шпату ў выглядзе авоідаў і таблічак. Даўжыня — 8 м, шырыня — 7 м, вышыня (бачная) — 1,3 м, перыметр — 21,9 м, вага — больш за 130 т. Валун арыентаваны ў поўнач-паўночна-заходнім напрамку і прынесены ледавіком з тэрыторыі паўднёвай Фінляндыі каля 200 тысяч гадоў таму. Валун з’яўляецца трэцім па памерах у Беларусі.
Крыніцы
Літаратура Вінакураў В. Ф., Галдзянкоў А. А. Геалагічная спадчына Беларусі і праблемы яе стварэння // Літасфера. № 21. 2004.
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Геалогія Шчучынскага раёна Катэгорыя:Славутасці Шчучынскага раёна