Звонкі велярны выбухны — зычны гук, які часта сустракаецца ў многіх мовах. Гэты гук пазначаецца знакам у Міжнародным фанетычным алфавіце і g у сістэме X-SAMPA.

Месца ўтварэння: Велярны Спосаб ўтварэння: Выбухны Тып фанацыі: Звонкі Шумны

Прыклады Мова Слова МФА Пераклад Заўвагі Англійская ɡame гульня Гл. англійскую фаналогію Беларуская ганак - Гл. Беларуская фанетыка Руская где дзе Украінская ґанок ганак Гл. Украінская фанетыка

У беларускай мове У старабеларускай мове перадаваўся пісьмова дыграфам кг пры транслітарацыі лацінскае літары «G». Сёння — рэдкі гук у сучаснай беларускай мове, але належыць да яе фанетычнага складу, бо ўтвараецца фанетычна (напр. у слове анекдот — [anʲɛˈgd̪ɔt̪]). Яго глухі адпаведнік — глухі велярны выбухны зычны [k].

Выбухны г мае тэндэнцыю да пераходу ў г фрыкатыўнае/г фарынгальнае. Паводле «Гукаў беларускай мовы», розніца паміж [γ] (г фрыкатыўным) і [g] (г выбухным) не мае фаналагічнага значэння.

Для перадачы выбухнога [g] у склад алфавіта, зацверджанага першай нарматыўнай граматыкай беларускай мовы Б. А. Тарашкевіча ўвайшоў знак Ґ. Але вымаўленне [g] выбухнога ў беларускай мове абмежавана вузкім колам слоў, таму спецыяльны знак не знайшоў распаўсюджання ў выдавецкай практыцы і быў выключаны з алфавіта ў перапрацаваным выданні «Беларускай граматыкі» 1929 годаА. I. Яновіч. Станаўленне графічнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы новага перыяду // Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З. І. Бадзевіч і інш. — Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005. ISBN 985-474-560-0..

У класічнай беларускай лацінцы дапускацца факультатыўнае выкарыстанне літары g для абазначэння гука. У сучаснай сістэме транслітарацыі літарамі лацінскага алфавіта гук ніяк не абазначаецца.

Паміж носьбітамі мовы ўзнікаюць спрэчкі наконт вымаўлення запазычанняў, калі ў мове-крыніцы вымаўляўся г выбухны. Прыклад: Garfield — [гарф’ілт] ці [γарф’ілт].

У літаратурнай беларускай мове выбухны [g] вымаўляецца толькі ў некаторых запазычаных словах, у спалучэнні [zg] i на месцы [k] перад звонкімі зычнымі.

ЗапазычанніЗгодна з Арфаэпічным слоўнікам беларускай мовы

агрэстУпамінаецца ў кнізе «Беларуская мова: энцыклапедычны даведнік», але ў Арфаэпічным слоўніку беларускай мовы з гукам [γ]. газа ганак гарнец гарсэт гвалт гзымсЗгодна са "Слоўнікам беларускай мовы" М.В. Бірылы (1987). Адстунічае ў Арфаэпічным слоўніку беларускай мовы. гіз гіль гільза гіпс гірса гонта гуз гузік джгаць джыга джыгіт загергетаць зацугляць магерка мегера нягеглы павыдыгаць швагер і інш.

Спалучэнні [zg] бразгаць брызгліна выслізгаць вэдзгаць замэдзгаць мазгі нязграбны і інш.

[k] перад звонкімі зычнымі Анекдот, вакзал, так было (та[g] было) і г.д.

Літаратура Лемантар для школаў і хатняга навучаньня // Lemantar dla skolau i chatniaha navucannia. — New York: Vyd. «Zaranka», 1964. Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько Зьм., Саўка Зьм. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня, 2005. Фанетыка слова ў беларускай мове // Л. Ц. Выгонная, А. І. Падлужны, П. В. Садоўскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1983. Падлужны А. І., Чэкман В. М. Гукі беларускай мовы. — Мн.: Навука і тэхніка, 1973. Янкоўскі Ф. М. Беларускае літаратурнае вымаўленне. — Мн.: Народная асвета, 1970.

Катэгорыя:Выбухныя зычныя Катэгорыя:Велярныя зычныя