Павел Лоўгач (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Аўтазаводзец-Трактар».
Клубная кар’ера Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», з 2012 года пачаў выступаць за дубль. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, аднак так і не дэбютаваў за яе. У пачатку 2016 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні», а ўлетку перайшоў у «Ашмяны», якія не здолеў выратаваць ад вылету ў Другую лігу. У 2017 годзе выступаў у Першай лізе за «Баранавічы», быў адным з асноўных ігракоў.
У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў лютым афіцыйна папоўніў яго склад. У першай палове сезона 2018 трывала з’яўляўся на полі, пазней з-за траўм страціў месца ў аснове. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб.
У чэрвені 2019 года далучыўся да «Маладзечна», дапамог клубу выйсці ў Першую лігу. У красавіку 2020 года стаў іграком «Астраўца». Пакінуў клуб у студзені 2024 года.
Летам 2024 года далучыўся да клуба «Аўтазаводзец-Трактар».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2012 дубль Мінск 8 1 2013 дубль Мінск 29 5 2014 дубль Мінск 28 2 2015 дубль Мінск 9 0 2016 (1) Д2 Смаргонь 4 0 2016 (2) Д2 Ашмяны 13 2 2017 Д2 Баранавічы 25 5 2018 Д1 Дняпро 16 1 2019 (2) Д3 Маладзечна 17 3 2020 Д3 Астравец 18 5 2021 Д3 Астравец 22 9 2022 Д2 Астравец 22 2 2023 Д2 Астравец 24 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь Катэгорыя:Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ФК Астравец Катэгорыя:Ігракі ФК Трактар Мінск