Мікіта Сцяпанаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Атырау».
Старэйшы брат Мікіты, Раман, таксама футбаліст.
Клубная кар’ера Выхаванец прыватнай футбольнай школы Віктара Дарміна ў Смалявічах, пачынаў дарослую кар’еру ў 2013 годзе ў складзе «Смалявічаў-СТІ» ў Першай лізе. На наступны сезон ужо замацаваўся ў асноўнай камандзе смалявічцаў.
У пачатку 2017 года выконваў функцыі капітана каманды, але ў першай палове сезона 2017 стаў радзей з’яўляцца ў стартавым складзе, і ў ліпені быў аддадзены ў арэнду ў «Прамень». Дапамог сталічнаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу і па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове. У сезоне 2018 быў трывалым іграком стартавага складу, з паўабаронцы перакваліфікаваўся ў абаронцу.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». У складзе заставаўся асноўным абаронцам, часам выконваў функцыі капітана каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў беластоцкай «Ягелоніі», аднак польскі клуб вырашыў не падпісваць пагадненне з абаронцам, і неўзабаве той папоўніў склад жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе жодзінцаў, аднак пазней страціў месца ў аснове, са жніўня не гуляў за асноўныю каманду, выступаў за дубль.
У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ». Неўзабаве стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і падпісаў пагадненне з клубам. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе гродзенцаў, але хутка трапіў на лаўку запасных. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў гродзенскую каманду і неўзабаве далучыўся да «Іслачы», дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу». У снежні 2022 года разарваў кантракт з клубам.
Са студзеня 2023 года трэніраваўся з казахстанскім «Атырау» і ў лютым 2023 года афіцыйна стаў іграком клуба. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з «Атырау».
Міжнародная кар’ера 25 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Літвы (2:1).
26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2020 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 Д2 Смалявічы-СТІ 6 0 2014 Д2 Смалявічы-СТІ 22 0 2015 Д2 Смалявічы-СТІ 27 1 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 21 2 2017 (1) Д2 Смалявічы-СТІ 12 0 2017 (2) Д2 Прамень 13 0 2018 Д1 Прамень 27 0 2019 Д1 Дняпро 27 1 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 10 0 2021 (1) Д1 Нёман 2 0 2021 (2) Д1 Іслач 13 1 2022 Д1 Іслач 29 2 2023 Д1 Атырау 25 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Прамень Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау